Вы тут

У БДУ стварылі комплекс каліброўкі спадарожнікавых здымачных сістэм


Распрацоўшчыкамі АПК "Каліброўка" выступілі супрацоўнікі аддзела аэракасмічных даследаванняў Інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ.


Як патлумачылі аўтары інавацыі яе сутнасць, у перыяд эксплуатацыі апаратуры Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і іншых апаратаў адбываецца натуральнае адхіленне ад зыходных характарыстык прыбораў для здымак выяў. Праблема іх абслугоўвання актуальная ва ўсім свеце, паколькі практычнае выкарыстанне патрабуе забеспячэння якасці атрыманай з космасу інфармацыі. Касмічныя здымкі выкарыстоўваюцца ў інтарэсах розных міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый.

Распрацаваны ў БДУ апаратна-праграмны комплекс "Каліброўка" прызначаны менавіта для забеспячэння высокадакладнай палётнай каліброўкі спадарожнікавых здымачных сістэм. Ён дазволіць праводзіць іх карэкцыю і павысіць надзейнасць расшыфроўкі звестак. Выкарыстанне комплексу дасць магчымасць таксама вырашыць праблему ўкамплектаванасці палігонаў, якія забяспечваюць пастаянны кантроль за сістэмамі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. АПК можа ўстанаўлівацца на палігонах на трыножкі, вышкі, а таксама эксплуатавацца з прыцягненнем авіяцыйных сродкаў. З дапамогай "Каліброўкі" можна атрымліваць дадзеныя аб наземных аб'ектах, якія фіксуюцца адначасова спадарожнікавай і наземнай сістэмамі здымак, ці незалежна адна ад адной.

Комплекс прайшоў папярэднія лабараторныя і натурныя выпрабаванні. Напрыклад, у жніўні 2015 года ў рамках палявых наземных выпрабаванняў АПК былі праведзены комплексныя геолага-геафізічныя і геаэкалагічных даследаванні тэставых участкаў на астравах Курыльскай грады, якія суправаджаліся вымярэннямі спектральных параметраў адлюстравання аб'ектаў, а ў ліпені 2016 года аналагічныя работы былі праведзены на паўвостраве Камчатка. Былі выкананы вулканалагічныя, геаэкалагічныя даследаванні і спектральныя вымярэнні на дзесяці астравах Курыл. Атрымана новая інфармацыя аб стане дзеючых вулканаў Курыльскіх астравоў.

Мяркуецца, што сучасны перасоўны комплекс апаратуры аптычнага дыяпазону будзе эксплуатавацца на палігонах у Беларусі (у Плешчаніцах і Заходняй Бярэзіне) і Курскім аэракасмічным палігоне ў Расійскай Федэрацыі.

У краінах СНД на дадзены момант адсутнічае вытворчасць аналагічных комплексаў. Ёсць у інавацыі БДУ і яшчэ адзін вялікі плюс - больш нізкі кошт у параўнанні з замежнымі аналагамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.