Вы тут

Прэзідэнт патрабуе перапрацоўваць ўсю драўніну ўнутры Беларусі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка патрабуе забяспечыць перапрацоўку ўсёй драўніны ўнутры Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па пытаннях рэалізацыі на экспарт круглых лесаматэрыялаў.


Фота: promportal.su

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, урад выступіў з прапановай прадоўжыць дзеянне экспартных квот на лес. "Незразумела, чаму да гэтага часу вы ўносіце на разгляд Прэзідэнта гэтыя пытанні, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Размова ідзе аб выкарыстанні драўняных рэсурсаў нашай краіны. Зусім нядаўна мы вельмі сур'ёзна гаварылі аб зямлі, аб адвядзенні ўчасткаў пад будаўніцтва, аб каштоўнасці зямельных рэсурсаў. Сёння мы гаворым аб лясных рэсурсах. Гэта другая вялікая каштоўнасць, якую не мы з вамі стварылі - ад Госпада нам дасталася".

Прэзідэнт нагадаў, што ў 2015 годзе быў падпісаны ўказ, згодна з якім вывозіць за межы Беларусі неапрацаваную драўніну без згоды кіраўніка дзяржавы было забаронена. Адпаведны экспарт дазваляўся толькі ў выключных выпадках. "Часам узнікаюць форс-мажорныя абставіны. Калі ў 2015-2016 гадах ураган паваліў дрэвы на дзясятках тысяч гектараў лясных угоддзяў, вы да мяне звярталіся тройчы, і я даваў такі дазвол на рэалізацыю круглай драўніны на экспарт", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што цяпер ніякай надзвычайнай сітуацыі ў гэтым плане няма, а паваленыя ўраганам участкі лесу параўнальна невялікія і даступныя для лесанарыхтоўчай тэхнікі.

"На працягу многіх гадоў мы развівалі дрэваапрацоўчую галіну і інвесціравалі ў яе. Дрэваапрацоўка - тая галіна, сыравіны для якой у Беларусі з лішкам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас дастаткова магутнасцей, каб самім вырабляць з гэтай сыравіны гатовую прадукцыю і з высокай дабаўленай вартасцю".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што павалены ўраганам лес можна як мінімум пусціць на неабразныя дошкі, якія асабліва патрэбныя ў вёсцы, або вырабіць іншую запатрабаваную прадукцыю. "І раптам урад выступіў з прапановай прадоўжыць дзеянне экспартных квот на лес. Гэта значыць прадоўжыць дазвол на вываз неапрацаванага лесу", - канстатаваў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, якія аб'ёмы нерэалізаванай драўнянай сыравіны і чаму ставіцца пытанне аб продажы яе за мяжу, калі асобныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы не загружаны. Кіраўніка дзяржавы таксама цікавіла, колькі набыта тэхнікі айчыннай вытворчасці для нарыхтоўкі драўніны і выдзелена грошай для будаўніцтва лясных дарог, каб вывозіць гэту драўніну і апрацоўваць.

Як расказаў журналістам па выніках нарады міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, Прэзідэнт дазволіў у 2017 годзе экспартаваць 1,8 млн куб.м неапрацаванай драўніны. "Ён папярэдзіў, што гэта апошні раз, і каб да яго больш нават не звярталіся з такімі просьбамі. Увесь рэсурс павінен перапрацоўвацца на айчынных прадпрыемствах", - сказаў кіраўнік ведамства. Ён растлумачыў, што яшчэ не на ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці завяршылася стадыя мадэрнізацыі, а таму ў бліжэйшы час патрэбнасць у драўніне на ўнутраным рынку будзе толькі ўзрастаць. Адным з найбольш буйных спажыўцоў гэтай сыравіны стане Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат з улікам стварэння новай вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.