Вы тут

Мінкультуры Беларусі правядзе прадпітчынг ідэй кінапраектаў


 Міністэрства культуры Беларусі правядзе папярэднюю адкрытую абарону творчых ідэй кінапраектаў альбо кінасцэнарыяў у ігравой, неігравой і анімацыйнай формах (прадпітчынг), рэалізаваць якія прадугледжваецца ў 2017-2019 гадах пры дзяржаўнай фінансавай падтрымцы, паведамілі ў Мінкультуры.


Фота: todid.ru

Мэта прадпітчынгу - своечасовае вызначэнне і давядзенне да ведама вытворцаў фільмаў (прадзюсараў) пераліку перспектыўных сацыяльна значных тэм і творчых ідэй беларускіх кінематаграфістаў для падрыхтоўкі кінапраектаў у ігравой, неігравой і анімацыйнай формах, якія могуць быць уключаны ў якасці лотаў у конкурсныя дакументы адкрытых рэспубліканскіх конкурсаў кінапраектаў і аказанне садзейнічання аўтарам кінасцэнарыяў і рэжысёрам у пошуку вытворцаў фільмаў (прадзюсараў) для рэалізацыі іх творчых ідэй.

Прыняць удзел у прадпітчынгу могуць грамадзяне Беларусі, аўтары кінасцэнарыяў, кінарэжысёры-пастаноўшчыкі (кінарэжысёры) фільмаў у ігравой, неігравой, анімацыйнай формах, якія маюць (завяршаюць атрыманне) адпаведную вышэйшую прафесійную адукацыю і (або) вопыт работы ў вытворчасці фільмаў, вытворцы фільмаў (прадзюсары), якія маюць вопыт работы па вытворчасці фільмаў адпаведна ў ігравой, неігравой, анімацыйнай формах.

Для ўдзелу ў прадпітчынгу ўдзельнікі падаюць у Міністэрства культуры заяўку; інфармацыю аб удзельніку прадпітчынгу і аб творчых ідэях кінапраектаў альбо кінасцэнарыяў для ўдзелу ў працэдуры прадпітчынгу з пазначэннем наступных звестак: тэма кінапраекта (кінасцэнарыя), рабочая назва, мяркуемыя від, жанр, працягласць, глядацкая аўдыторыя, тэрміны вытворчасці, аўтары фільма (аўтар сцэнарыя, кінарэжысёр-пастаноўшчык (кінарэжысёр), аператар-пастаноўшчык (аператар), мастак-пастаноўшчык, кампазітар), кароткі пераказ творчай ідэі або сінопсіс, літаратурны сцэнарый фільма, агульны кошт вытворчасці фільма і запрошваемая сума дзяржпадтрымкі, іншыя звесткі, якія, на думку ўдзельніка, неабходны для разгляду і ацэнкі творчай ідэі кінапраекта.

Разгляд і ацэнка творчых ідэй праводзіцца ў форме адкрытай абароны гэтых ідэй удзельнікамі перад экспертнай камісіяй, у склад якой уваходзяць кінематаграфісты - члены савета вытворцаў фільмаў (прадзюсараў) пры Міністэрстве культуры, прадстаўнікі кінапракатных і тэлерадыёвяшчальных арганізацый, кінакрытыкі і кіназнаўцы, іншыя спецыялісты ў галіне кінематаграфіі і тэлебачання.

Па выніках прадпітчынгу экспертная камісія падрыхтуе рэкамендацыі: для Міністэрства культуры - па перспектыўнай тэматыцы адкрытых рэспубліканскіх конкурсаў кінапраектаў; для ўдзельнікаў прадпітчынгу - па падрыхтоўцы прадстаўленых імі кінапраектаў да ўдзелу ў конкурсе.

Заяўкі на ўдзел у працэдуры прадпітчынгу прымаюцца да 31 студзеня па адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, адрас электроннай пошты: ministerstvo@kultura.by.

Працэдура прадпітчынгу пройдзе з 1 па 15 лютага ў Міністэрстве культуры Беларусі па адрасе: пр. Пераможцаў, 11, каб. 610.

Вытворца фільмаў (прадзюсар), іншая асоба, якая ўдзельнічае ў працэдуры прадпітчынгу, забяспечвае выкананне заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах, а таксама інтарэсаў трэціх асоб, пры падачы для ўдзелу ў працэдуры прадпітчынгу сінопсіса, літаратурнага сцэнарыя фільма, іншых матэрыялаў, што з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права.

Прадстаўленыя матэрыялы не вяртаюцца, не рэцэнзуюцца і не могуць быць апублікаваны альбо іншым чынам абнародаваны, а таксама выкарыстаны Міністэрствам культуры Беларусі без згоды праваўладальнікаў.

Пералік сацыяльна значных тэм і жанраў кінапраектаў мае прыкладны характар і па выніках прадпітчынгу можа быць зменены або дапоўнены.

Фільмы ў ігравой форме: 

1. Гісторыя Беларусі:
1.1. 1155-годдзе Полацка (2017 г.);
1.2. 950-годдзе Мінска (2017 г.);
1.3. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання (2017 г.);
1.4. Міфы і легенды беларускага народа;
1.5. 205-годдзе вайны 1812 года (2017 г.);
1.6. 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны (2018 г.);
1.7. 100-годдзе Узброеных Сіл Беларусі (2018 г.).
1.8. 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана (2019 г.);
1.9. 100-годдзе ўтварэння БССР (2019 г.);
1.10. 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2019 г.) і 75-годдзе заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (2020 г.);
1.11. 910-годдзе з дня нараджэння Ефрасінні Полацкай (2020 г.);
1.12. 610-годдзе Грунвальдскай бітвы (2020 г.);
1.13. 670-годдзе з дня нараджэння князя Вітаўта (2020 г.);
1.14. Духоўнасць, асвета, культура на беларускай зямлі;
1.15. Пантэон нацыянальных герояў (гісторыка-біяграфічныя фільмы);
1.16. Навейшая гісторыя Беларусі (да 30-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, 2020 г.).
2. Экранізацыя твораў класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.
3. Праблемы падрастаючага пакалення.
4. Беларуская навагодняя гісторыя для дзіцячага і сямейнага прагляду.
5. Камедыя для сямейнага прагляду.
6. Меладрама аб узаемаадносінах бацькоў і дзяцей у шматдзетных, прыёмных, няпоўных сем'ях, усынавіцеляў і ўсыноўленых.
7. Маладзёжная камедыя.
8. Героіка-патрыятычны вострасюжэтны фільм.
9. Фільм (зборнік кінанавел) аб Мінску і мінчанах.
10. Фільм (зборнік кінанавел) аб жыцці рэгіёнаў Беларусі.
11. Гістарычныя, духоўныя і культурныя сувязі беларускага і рускага народаў.

Фільмы ў неігравой форме:

1. 1155-годдзе Полацка (2017 г.).
2. 950-годдзе Мінска (2017 г.).
3. 205-годдзе вайны 1812 года (2017 г.).
4. 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі і Беларусь (2017 г.).
5. 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны (2018 г.).
6. 100-годдзе Узброеных Сіл Беларусі (2018 г.).
7. 100-годдзе ўтварэння БССР (2019 г.).
8. 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (2019 г.) і 75-годдзе заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (2020 г.).
9. Навейшая гісторыя Беларусі (да 30-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, 2020 г.).
10. 2017 - Год навукі ў Беларусі.
11. Сям'я і дзеці ў Беларусі.
12. Ахова здароўя Беларусі.
13. Энергетыка Беларусі.
14. Беларускія спартсмены.
15. Жыццё рабочага класа.
16. Моладзь Беларусі.
17. Беларуска-малдаўскія сувязі (да гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін).
18. 100-годдзе творчага аб'яднання УНОВІС (2020 г.).
19. 130-годдзе Марка Шагала (2017 г.).
20. 145-годдзе Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (2017 г.).
21. 95-годдзе Міхаіла Савіцкага (2017 г.).
22. 105-годдзе Максіма Танка (2017 г.).
23. 100-годдзе Пімена Панчанкі (2017 г.).
24. Іміджавыя ролікі (у анімацыйна-неігравой форме) "Беларусь такая!" для прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі (прырода, людзі, норавы і звычаі, ежа, адпачынак, выдатныя мясціны і іншыя).

Фільмы ў анімацыйнай форме:

1. Поўнаметражны анімацыйны фільм для сямейнага прагляду.
2. Гісторыя Беларусі для дзяцей.
3. Пазнавальныя і выхаваўчыя гісторыі для дзяцей.
4. Прыгодніцкія фільмы для дзяцей.
5. Анімацыйныя фільмы для дарослага гледача.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».