Вы тут

На кані ўздоўж Хуанхэ


Кітаец здзейсніў падарожжжа да вытокаў легендарнай ракі.


54-гадовы Лі Цзын - кітаец з расійскім грамадзянствам. У лістападзе мінулага года ён выдаткаваў 8 тысяч юаняў на куплю каня і пачаў падарожжа да вытокаў ракі Хуанхэ, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

З вусця ракі ў Дун’іне (правінцыя Шаньдун), уздоўж ракі Хуанхэ да вытока ў правінцыі Цынхай. Днём ён ехаў па дзяржаўнай дарозе ўздоўж ракі, а ўвечары начаваў пад адкрытым небам у палатцы. Днямі мужчына прыбыў у Сіань. 

Лі Цзын нарадзіўся ў 1963 годзе ў горадзе Ухань у інтэлігентнай сям'і. Ён з дзяцінства любіў коней, марыў, як аднойчы будзе раз'язджаць вярхом на кані. Лі Цзын атрымаў спецыяльнасць бібліятэкара ва ўніверсітэце горада Ухань, працаваў у бібліятэцы Шэньчжэньскага ўніверсітэта. Дзякуючы сваёй працы, ён пазнаёміўся са мноствам кніг аб падарожжах. "Тады ў мяне з'явілася мара - аднойчы аб'ехаць увесь свет на кані", - сказаў Лі Цзын. 

У 1990-я гады Лі Цзын паехаў у Расію, дзе сустрэў сваю любоў, стварыў сям'ю і атрымаў расійскае грамадзянства. "Мая паездка ў Расію - першы прыпынак на шляху ажыццяўлення маёй мары аб сусветным падарожжы". У канцы 2006 года ён вырашыў аб'ехаць на кані Еўразію. 21 жніўня 2007 года Лі Цзын адправіўся ў шлях, прыхапіўшы спальны мяшок, адзенне, палатку і фатаграфію сына. Ён збіраўся прыбыць на Алімпіяду 2008 года ў Пекіне, аднак цяжкасці ў дарозе пераўзышлі яго чакання. Каб паберагчы сілы коні, Лі Цзын праходзіў у дзень усяго 40 км. У дарозе ён змяніў 9 коней. 10 сакавіка 2009 года, праз 600 з лішнім дзён, пераадолеўшы амаль 9 тыс км, ён прыбыў у Пекін, завяршыўшы сваё падарожжа па Еўразіі. 

"У той год, пасля Пекіна, я планаваў разам з адным аматарам верхавой язды з Вялікабрытаніі адправіцца з Пекіна ў Лондан. Па розных прычынах, ад Вялікай сцены нам удалося дабрацца толькі да Цзяюйгуань, мы не змаглі працягнуць падарожжа", - сказаў Лі Цзын. 

Паездка да Вялікай сцяны прымусіла яго пранікнуцца глыбокімі пачуццямі да Радзімы: "Пасля праходжання Вялікай сцены я задумаўся пра падарожжа ўздоўж ракі Хуанхэ, паколькі яна з'яўляецца ракой-маці Кітая, вобразам традыцыйнай культуры Кітая".  

Апроч усяго іншага падарожнік прыхапіў з сабой трубу. "Гэта спецыяльна для падарожжа. Ноччу, у цішыні, на прыродзе іграць на трубе асабліва прыемна", - растлумачыў Лі Цзын. 

Калі яго спыталі аб наступнай паездцы пасля падарожжа па  Хуанхэ, Лі Цзын назваў раку Янцзы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.