Вы тут

МУС расказала пра рэспубліканскую сістэму маніторынгу бяспекі


Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку растлумачыў журналістам, што будзе ўяўляць сабой рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі.


Фота: БЕЛТА

"Прэзідэнтам дадзена распараджэнне ў бліжэйшы час правесці нараду наконт стварэння ў дзяржаве адзінай сістэмы відэафіксацыі, маніторынгу грамадскай бяспекі. Гэта, на наш погляд, вельмі прагрэсіўная сучасная сістэма забеспячэння грамадскай бяспекі, якая прадугледжвае наяўнасць у пэўных аб'ектах дзяржавы відэаманіторынгу з мэтай раскрыцця і прафілактыкі ўчынення злачынстваў і іншых правапарушэнняў", - растлумачыў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, плануецца стварыць пералік аб'ектаў, за якімі ўстановяць відэанагляд. "Сёння частка з іх ужо абсталявана відэакамерамі: банкі, абменныя пункты і гэтак далей. Мы хацелі, каб такі кантроль у рэжыме анлайн намі ажыццяўляўся за асноўнымі дарожнымі развязкамі, найбольш небяспечнымі скрыжаваннямі, вакзаламі, месцамі знаходжання вялікага скопішча грамадзян, каб гэта сістэма працавала ў адзіным ключы і да яе мелі доступ не толькі органы ўнутраных спраў, але і іншыя зацікаўленыя, у тым ліку кіраўнікі прадпрыемстваў, якім гэта інфармацыя патрэбна для забеспячэння бяспекі на іх аб'ектах. Тут таксама ідзе размова і аб удзеле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з пункту гледжання іх кампетэнтнасці", - расказаў кіраўнік ведамства.

Прапануецца, каб інфармацыя з усіх камер відэанагляду акумуліравалася ў адзіным цэнтры. "Кіраўнік дзяржавы і распарадзіўся правесці нараду для ўдакладнення ўсіх пытанняў і вызначэння алгарытмаў пабудовы гэтай сістэмы, прыцягнення сродкаў для яе рэалізацыі", - адзначыў Ігар Шуневіч.

У гэтым пытанні Беларусь не вынаходзіць веласіпед: наяўнасць такіх сістэм маніторынгу грамадскай бяспекі - сусветны вопыт. "Па гэтым шляху пайшлі практычна ўсе краіны, якія заклапочаны грамадскім парадкам, забеспячэннем грамадскай бяспекі. Сістэма працуе вельмі эфектыўна. Нашы эксперты неаднаразова назіралі яе работу ў розных краінах і пераканаліся, што на сённяшні дзень відэафіксацыя дапамагае не толькі аператыўна рэагаваць на ўчыняемыя правапарушэнні, парушэнні грамадскага парадку, надзвычайныя здарэнні, але і дакументаваць злачынныя дзеянні, раскрываць злачынствы і эфектыўна лавіць бандытаў і махляроў, знаходзіць прапаўшых людзей і рэчы", - звярнуў увагу кіраўнік МУС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.