Вы тут

Суд забараніў ураду Брытаніі запускаць "брэксіт" самому


Ураду Брытаніі спатрэбіцца згода парламента, каб ініцыяваць выхад з Еўрасаюза, пастанавіў Вярхоўны суд.


Фота: Getty

Суд, такім чынам, падтрымаў лістападаўскае рашэнне Высокага суда Лондана, які пастанавіў, што ўраду для фармальнага запуску перамоваў з Брусэлем аб выхадзе з ЕС патрэбнае адабрэнне парламента.

Акрамя таго, суд пастанавіў, што для выхаду з Еўрасаюза уладам Вялікабрытаніі трэба правесці кансультацыі з прадстаўнікамі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі.

Гаворка ідзе пра прывядзенне ў дзеянне артыкула 50 Лісабонскай дамовы, у якой гаворыцца аб выхадзе краіны з Еўрасаюза.

На слуханнях у Вярхоўным судзе не разглядалася пытанне, выходзіць Брытаніі з ЕС ці не. Усе бакі згодныя, што гэтае пытанне было вырашана на рэферэндуме 23 чэрвеня 2016 года, калі амаль 52% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, прагаласавалі за выхад.

Урад Тэрэзы Мэй настойвае, што міністры могуць ініцыяваць перамовы аб "брэксіце" ў адпаведнасці з каралеўскай прэрагатывай - паўнамоцтвы заключаць і разрываць дамовы. Юрысты урада таксама сцвярджаюць, што парламент прыняў заканадаўства аб рэферэндуме, усведамляючы, да чаго гэта можа прывесці, - і не запатрабаваў для сябе канчатковага слова.

ВВС

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.