Вы тут

У Мінску правядуць апытанне аб якасці паслуг ЖКГ


Зараз зацвярджаецца канчатковы спіс пытанняў, а таксама вызначаецца, якім чынам будзе праходзіць выбарка ўдзельнікаў анкетавання. Выказаць сваё меркаванне мінчане змогуць ужо пачынаючы з другой паловы студзеня і да канца бягучага года. Анкеты будуць разносіць па паштовых скрынях, для збору адказаў у дамах установяць спецыяльныя урны. Акрамя таго, адказаць на пытанні можна будзе і праз інтэрнэт: анкету размесцяць на сайтах раённых ЖКГ, запоўненую форму можна будзе адправіць па электроннай пошце.


Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Аляксей ГЕРАСІМЧЫК, галоўная мэта анкетавання — практычная. У планах — не проста правесці сацыялагічнае даследаванне і даведацца меркаванне жыхароў горада па тых ці іншых пытаннях, а выкарыстаць атрыманыя звесткі для паляпшэння работы галіны ў цэлым і вырашэння канкрэтных праблем у прыватнасці. Падобныя апытанні праходзяць у сталіцы не ўпершыню, аднак раней іх вынікі дазвалялі ацаніць сітуацыю ў мікрараёне, а гэта 2—3 розныя ЖЭУ. Цяпер жа павінна быць атрымана больш пашыраная інфармацыя — у тым ліку і аб прадметах павышанай увагі жыхароў асобных дамоў.

Пакуль вызначана, што ў анкеце будзе 9 пытанняў, накіраваных на ацэнку задаволенасці насельніцтва аказаннем жыллёва-камунальных паслуг. Напрыклад: як змянілася якасць паслуг за мінулы год? Ці звярталіся вы ў спецыялізаваныя арганізацыі (кантакт-цэнтр ЖКГ, гарадская аварыйная служба, разлікова-даведачны цэнтр) на працягу апошніх 3 месяцаў? Калі так, то як вы можаце ацаніць якасць аказанай вам дапамогі? Пад кожным пытаннем некалькі варыянтаў адказу, якія ўключаюць палярныя меркаванні.

Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме, звязанай з асабістай гатоўнасцю жыхароў прымаць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторый, напрыклад рамонце пад'ездаў або правядзенні суботнікаў. Гэта дасць магчымасць па-новаму пабудаваць узаемадзеянне службаў ЖКГ і мінчан.

Хутчэй за ўсё, выбарка будзе праводзіцца па серыі дамоў, напрыклад 5-, 9- і 12-павярхоўках розных гадоў па ўсіх раёнах сталіцы. На гэты момант у Мінску больш за 800 тысяч асабовых рахункаў, па кожным з якіх праводзіць анкетаванне сэнсу не мае. Калі такое маштабнае даследаванне пройдзе паспяхова, то верагодна, што яно стане перыядычным. Прыняць удзел у апытанні можна ананімна, дастаткова пазначыць нумар дома.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Індыкатар задаволенасці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.