Вы тут

Каля 4,3 млн кв.м жылля ўведзена ў Беларусі ў 2016 годзе


У Беларусі ў 2016 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 4,29 млн кв.м агульнай плошчы жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 48,9 тыс. новых кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1,5 млн кв.м агульнай плошчы, або 35,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 991,3 тыс. кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 887 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1,2 млн кв.м агульнай плошчы жылля, або 27,8 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

У 2017 і 2018 гадах у Беларусі плануецца пабудаваць па 3,5 млн.кв.м жылля.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».