Вы тут

БЧ прапаноўвае паслугу доступу да мультымедыйнага кантэнту


Беларуская чыгунка прапаноўвае пасажырам новую паслугу — доступ у паяздах да мультымедыйнага кантэнту.


Ён будзе арганізаваны ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршруце Мінск—Гомель—Мінск, расказалі ў прэс-цэнтры магістралі. Рэалізацыя новага праекта, адзінага ў цяперашні час у транспартным комплексе Беларусі, стала магчымай дзякуючы мантажу ў цягніках праграмна-апаратнага комплексу — медыясервера. Яго работа пабудавана на базе тэхналогіі Wі-Fі, якая дазваляе пасажырам чыгункі з выкарыстаннем асабістых смартфонаў, ноўтбукаў атрымліваць задавальненне ад прагляду мэдыякантэнту. Прычым устаноўка дадатковага праграмнага забеспячэння на гаджэтах не патрабуецца.

Інфармацыя, прадстаўленая на медыясерверы, вельмі разнастайная. Яна ўключае мастацкія фільмы розных жанраў, дакументальныя фільмы, серыялы, музычныя кліпы і трэкі, аўдыя- і электронныя кнігі.

Да свят беларуская магістраль прадугледзела для пасажыраў спецыяльны святочны рэпертуар мультымедыйнага кантэнту.

Таксама ў найбліжэйшай будучыні на медыясерверы будуць размешчаны актуальная відэаінфармацыя аб паслугах, якія аказваюцца Беларускай чыгункай, правілах бяспечнага знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама прэзентацыйныя відэаролікі магістралі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мультымедыйны кантэнт — пасажырам магістралі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.