Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: трэба прыняць каля 120 нарматыўных актаў


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч — пра...


...уцягванне ў гаспадарчы абарот камунальнай уласнасці

«У 2016-м планы па ўключэнні ў абарот камунальнай уласнасці выкананы ўсяго толькі на 65%. З 1115 аб'ектаў 723 былі ўцягнутыя ў эканамічную дзейнасць. Пры гэтым Гродзенская вобласць спрацавала лепш за іншыя: выйшлі амаль на 100%. У той жа час Віцебская — 47%. Горш за ўсіх Мінск — 32%. А Савет дэпутатаў павінен у першую чаргу гэтым займацца, таму што пытанне зямлі — гэта кампетэнцыя адпаведнага Савета».

...навуку

«Мы нядаўна з Уладзімірам Краўцовым (старшыня Гродзенскага аблвыканкама. — Аўт.) наведвалі Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі. Гэта досыць паспяховая навуковая арганізацыя, якая працуе па прыкладной тэматыцы. Яго дзейнасць дастаткова эфектыўная — толькі 11% сродкаў ён бярэ з бюджэту, астатнія — зарабляе. Значыць, яго НДДКР (навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы. — Аўт.), селекцыйныя матэрыялы запатрабаваныя. А што ў іншых галінах? Паспяховыя тыя, хто ўкладвае ў перспектыўныя распрацоўкі.».

...узаемадзеянне органаў мясцовага кіравання і самакіравання

«У цяперашні час склалася такая практыка, калі Саветы дэлегуюць свае паўнамоцтвы выканкамам. Наша заканадаўства гэта не забараняе, але Саветы дэпутатаў не павінны так працаваць. Возьмем бюджэтнае планаванне. Гэта ж выключная кампетэнцыя Савета, і ў нашым заканадаўстве замацаваны стабільныя крыніцы даходаў. Практыка паказвае, што Саветы фармальна падыходзяць да разгляду бюджэтаў і фактычна галасуюць за тое, што распрацавалі адпаведныя выканкамы. Я не заклікаю да канфрантацыі або перацягвання коўдры. Было б што дзяліць у гэтым бюджэце. Але разам з тым трэба глядзець, на якія мэты накіроўваюцца адпаведныя бюджэтныя сродкі і, можа быць, дзесьці больш акумуляваць сродкі для таго, каб яны давалі аддачу».

...бюракратыю

«Мы ў Савеце Рэспублікі распрацавалі адпаведны падыход: пры паспяховым выкананні заданняў пяцігодкі трэба прыняць каля 120 нарматыўна-прававых актаў. Гэта не толькі законы, але і ўказы, дэкрэты Прэзідэнта, распараджэнні ўрада для таго, каб прыбраць бюракратызм, які прысутнічае ў многіх, на жаль, кірунках дзейнасці. Гэта датычыцца не толькі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва або прыватнага бізнесу, вельмі шмат яшчэ непаваротлівасці ў рабоце дзяржаўных прадпрыемстваў. Трэба дапамагаць, але трэба і патрабаваць. У нас на кожным прадпрыемстве, у кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі ёсць дэпутацкія групы, і неабходна, каб сесіі гарадскіх і раённых Саветаў разглядалі прынцыпова гэтую работу. Хоць на паперы ўсё як бы добра, фармалізму тут дастаткова».

...экспарт

«Мы кажам, што ў нас экспартаарыентаваная эканоміка. Гэта правільна, але ў сусветным экспарце доля Рэспублікі Беларусь — 0,18%. Ды і доля Еўразійскага эканамічнага саюза ўсяго толькі 2,9%. Мы яшчэ вельмі слабенькія экспарцёры, мы не ўмеем працаваць на знешніх рынках. На гэтым, вядома, адбіваецца тое, што ў нас была калісьці закрытая самадастатковая эканоміка. Але сёння вага знешняга гандлю цягне за сабой у тым ліку стабільнасць абменнага курсу нацыянальнай валюты. Не будзе экспартнай выручкі — не будзе ўстойлівай нацыянальнай валюты».

...Саюзную дзяржаву

«Савету Рэспублікі і Савету Федэрацыі, органам прадстаўнічай улады Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі неабходна скаардынаваць работу па гарманізацыі заканадаўства і паглыбленні інтэграцыйных працэсаў. Але мы павінны быць аб'ектыўнымі. Нягледзячы на 25-гадовыя інтэграцыйныя працэсы, у саюзным будаўніцтве, на жаль, так і не дасягнута галоўная мэта — стварэнне роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання нашых краін і для грамадзян Беларусі і Расіі. Часам і ў расійскіх СМІ, і з вуснаў палітыкаў Расіі даводзіцца чуць папрокі ў адрас беларусаў, што мы ўвесь час просім нейкія прэферэнцыі. Гэта зусім не так. Мы паслядоўна, аргументавана настойваем на роўных умовах для прадпрыемстваў і грамадзян на адзінай беларуска-расійскай прасторы».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: І дапамагаць, і патрабаваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».