Вы тут

Дармаед ці не дармаед?


Разабрацца ў гэтым пытанні дапамогуць камісіі, якія будуць створаны ў раёнах Гомельскай вобласці.

Больш як 5,5 тысячы фізічных асоб — жыхароў Гомельшчыны ўжо вызвалены ад неабходнасці выплаты так званага падатку за ўтрыманства. У асноўным гэта людзі, якія ў 2015 годзе працавалі за мяжой. Дарэчы, «лісты шчасця» ў вобласці ўручылі 92 тысячам чалавек.


Намеснік начальніка абласной падатковай інспекцыі Дзмітрый Дайнэка расказаў на брыфінгу, што 35 чалавек вызвалілі ад выплаты па рашэнні мясцовых органаў улады. Нагадаем, што ўжо сёлета ў Дэкрэт №3 «Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства» былі ўнесены змяненні. У тым ліку дапоўнены пералік асоб, якім не трэба выплачваць збор.

Тыя ж, хто не аспрэчвае абавязак выплаты збору, пачалі ўносіць плацяжы. Штодня з дзяржавай за сацыяльныя выгоды разлічваюцца 230—250 чалавек. Унесці аплату неабходна да 20 лютага.

Тым часам старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік на нарадзе ў аблвыканкаме даручыў забяспечыць калегіяльнасць у прыняцці рашэнняў па пункце 15-1 Дэкрэта №3, які прадугледжвае назначэнне льгот па выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Кіраўнік вобласці даў распараджэнне аператыўна стварыць пры ўсіх райвыканкамах камісіі, у якія будуць уключаны спецыялісты розных сфер дзейнасці.

Да таго ж з 24 студзеня да 1 сакавіка падатковыя інспекцыі ва ўсіх раёнах Гомельшчыны будуць штодня з 10.00 да 12.00 праводзіць прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №3 «Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства». Нумар прэс-цэнтра інспекцыі МНС па Гомельскай вобласці — 8 (0232) 79 88 28.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.