Вы тут

Налета камуналку будзем аплачваць цалкам


Не менш за 75% ад рэальнага кошту аказання паслуг сёлета і 100% у 2018-м — такі рост лічбаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы чакае насельніцтва. Наступныя два гады тарыфы будуць падтрымлівацца на ўзроўні, які забяспечыць поўную кампенсацыю імі затрат на ЖКГ-абслугоўванне. Пакрыццё расходаў у транспартным сэрвісе налета плануецца павысіць для грамадзян да 70% і на працягу 2019—2020 гадоў прытрымлівацца дасягнутых лічбаў.


Усе павышэнні прадугледжаны комплексам мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады, зацверджаным Саветам Міністраў у студзені бягучага года. Пры гэтым павелічэнне кошту ў галіне ЖКГ будзе праводзіцца з улікам зніжэння затрат на аказанне паслуг і атрымання грамадзянамі безнаяўных жыллёвых субсідый.

Тарыфныя пераўтварэнні ў галінах транспарту і ЖКГ патрабуе правесці і Міжнародны валютны фонд, што з'яўляецца адной з умоў атрымання нашай рэспублікай крэдыту ў $3 млрд. Пры гэтым запланавана прыняць сістэмныя меры па аптымізацыі расходаў на аказанне жыллёва-камунальных і транспартных паслуг.

Нагадаем, што з 1 студзеня цеплаэнергія ў краіне падаражэла на 17% і склала крыху больш за 15,5 рубля за 1 Гкал. На столькі ж працэнтаў у ацяпляльны перыяд вырас і кошт прыроднага газу. Цяпер яго кубічны метр каштуе 0,0908 рубля, а летам кошт павялічыцца да 0,2842 рубля. Апошняя лічба дзейнічае і зімой для грамадзян, што не маюць прыбораў уліку расходу газу.

За 2017—2020 гады мяркуецца таксама дасягнуць 100% кампенсацыі насельніцтвам і тарыфаў на паслугі электрасувязі і пошты.

У сваю чаргу, скарачэнне перакрыжаванага субсідзіравання з 2019 года павінна прывесці да зніжэння тарыфаў для рэальнага сектара эканомікі.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».