Вы тут

Удзельнікі выязнога пасяджэння падзяліліся сваімі ўражаннямі


Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Леанід ЦУПРЫК:

— Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні не статычны. За перыяд пасля яго прыняцця ў 2010 годзе ўжо адбылося каля сямі змяненняў і дапаўненняў, якія якраз і дазваляюць яму ў большай ступені адпавядаць патрабаванням рэальнага жыцця. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, працуючы ў акругах, звязаныя з тымі падзеямі, якія адбываюцца на ўзроўні  сельскіх, пасялковых, абласных Саветаў. Таму тыя праблемы, якія сёння выказваюць і самі людзі, улічваюцца ў далейшай рабоце камісій парламента. Мы вельмі цэнім тую актыўнасць, якую праяўляюць нашы выбаршчыкі, і фактычна пасля кожнага прыёму грамадзян, пасля сустрэч з працоўнымі калектывамі заўсёды ўносяцца прапановы ў змяненні тых ці іншых законаў.

Пасля наведвання прадпрыемстваў я магу адзначыць, што чым больш эфектыўна працуе эканоміка тэрыторыі, тым у большай ступені ідзе напаўненне бюджэту. А гэта дае магчымасці вырашаць сацыяльныя праблемы людзей. У ходзе семінара мы наведваем цэлы шэраг эканамічна паспяховых прадпрыемстваў, якія развіваюцца, што самае галоўнае, і дапамагаюць развіццю сацыяльнай сферы тэрыторыі, і ў гэтым удзельнічаюць мясцовыя Саветы. Ствараюцца неабходныя ўмовы для інвестара — гэта вельмі станоўча.


Член Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, першы намеснік старшыні Камітэта па федэратыўным ладзе, дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і справах Поўначы Сцяпан КІРЫЧУК:

— Такое ўзаемадзеянне выканаўчых і прадстаўнічых органаў прыйшлося мне даспадобы. Усе тыя аб'екты, якія мы наведалі, маюць сваю адметнасць, але агульнае ў іх — гэта тое, што вытворчасці тэхналагічныя, новыя, сучасныя. Гэта ўплывае на будучыню Лідскага раёна. Мне спадабалася густанаселенасць раёна. Незалежна ад таго, што шмат снегу, усё пачышчана. Гэта вельмі выдатна. Уражвае вытворчасць, больш за ўсё — перспектыва аграпрамысловага комплексу па вырабе мяса індычкі. Падабаецца, што тыя прадпрыемствы, на якіх мы былі, маюць досыць вялікі працэнт экспарту. Прычым некаторыя лічаць, што іх паказчык нізкі, але не кожнае прадпрыемства можа пахваліцца такім узроўнем, а калектывы ставяць перад сабой яшчэ больш высокія задачы. Падабаецца, як Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч і яго калегі ставяць пытанне аб павышэнні заработнай платы, аб выкананні даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пра тое, каб яна была павышана да пэўнага часу.

Няма ў Беларусі тых месцаў і людзей, якія б мне не падабаліся. Гэта мая любоў, мая маладосць, і я сюды вяртаюся з велізарным пачуццём падзякі.


Намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр МІКША:

— Прадпрыемствы, якія мы наведалі, у асноўным прыватныя, і, паколькі яны нядаўна ўтварыліся, у іх няма першасных прафсаюзных арганізацый. Таму наша задача сёння, каб на ўсіх гэтых прадпрыемствах былі прафсаюзныя арганізацыі. Такое даручэнне зрабіў на VІ з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі лідар нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Мы зробім усё магчымае, каб такія «пярвічкі» былі. Вопыт падказвае: калі ёсць прафсаюзная арганізацыя, нармальныя адносіны паміж ёй і кіраўніком прадпрыемства, то прадукцыйнасць працы толькі павялічваецца.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Госці на Лідчыне

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».