Вы тут

Чым будуць займацца дэпутаты сёлета


Галоўнай падзеяй, безумоўна, стане правядзенне 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, але цікавым мерапрыемствам з'яўляюцца і парламенцкія слуханні. Сёлета яны пройдуць двойчы: падчас вясновай сесіі слуханне будзе прысвечана барацьбе з наркотыкамі, падчас восеньскай — нацыянальнай сістэме адукацыі. Учора ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу абмеркавалі планы на бягучы год.


Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у сваім выступленні падкрэсліў, што важную ролю ў павышэнні якасці заканадаўчай дзейнасці выконвае маніторынг заканадаўства.

— Звярстаны даволі напружаны план міжнароднага супрацоўніцтва, — дадаў спікер Палаты прадстаўнікоў. — Ужо ў пачатку года будзе вельмі інтэнсіўны абмен візітамі на высокім парламенцкім узроўні. Гаворка ідзе пра сустрэчы з кіраўніцтвам парламентаў Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Пакістана, Польшчы, Чэхіі.

У пачатку ліпеня наша краіна ператворыцца ў адну з галоўных палітычных пляцовак свету ў сувязі з правядзеннем у Мінску сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

— Шэраг задач па падрыхтоўцы сесіі ўжо вырашаны, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. — Вызначана тэма і звярстаны праект праграмы, акрэслены асноўныя контуры галоўных мерапрыемстваў. На зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ 23—24 лютага пройдзе прэзентацыя Беларусі ў якасці краіны — гаспадыні летняй сесіі.

Што да падрыхтоўкі законапраектаў, то зараз у ніжняй палаце на разглядзе знаходзіцца 36 такіх дакументаў. «У першым чытанні на другой сесіі мы разгледзім 17 законапраектаў, у другім — 16. І будзе дэкрэт кіраўніка дзяржавы», — расказаў журналістам Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, вялікі блок законапраектаў рэгулюе эканамічныя адносіны. «Найбольш важная задача ў краіне — паправіць эканоміку, таму што мы апошнія два гады, як кажуць эканамісты, дастаткова сур'ёзна праселі. Безумоўна, нам трэба вярнуцца на траекторыю росту, што непасрэдна звязана з павышэннем дабрабыту насельніцтва. Задача кіраўніком дзяржавы пастаўлена — у 2017 годзе выйсці на ўзровень зарплаты $500 у эквіваленце», — сказаў Баляслаў Пірштук.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Заканатворчасць, аналіз праблем і міжнародная дзейнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».