Вы тут

Васіль Жарко пракаментаваў выпадкі анафілактычнага шоку


Намеснік прэм'ер-міністра Васіль ЖАРКО пракаментаваў выпадкі анафілактычнага шоку пасля ўвядзення «Цэфтрыаксону».


Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў краіне выкарыстоўваецца больш за 5 мільёнаў ампул гэтага прэпарата. Столькі ж адпраўляецца на экспарт. Тыя 20—25 рэакцый на прэпарат, якія былі адзначаны ў 2016 годзе, не з'яўляюцца чымсьці ўнікальным. «Гэтыя выпадкі (што адбыліся ў 2017 годзе) занадта распіярылі. Нельга насельніцтва запалохваць. Міністэрства аховы здароўя прыняло ўсе меры: пачынаючы з таго, што парэнтэральнае ўвядзенне павінна быць толькі ў стацыянарах, у прысутнасці медработніка», — сказаў намеснік прэм'ер-міністра. На амбулаторным этапе перавагу аддаюць таблеціраванай форме прыёму антыбіётыкаў.

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла выкарыстанне серый антыбіётыка «Цэфтрыаксон», пры ўвядзенні якога былі зарэгістраваныя рэакцыі ў выглядзе анафілактычнага шоку. Зараз правяраецца якасць прэпарата ў адпаведнасці з заканадаўствам. У Міністэрстве аховы здароўя створана адпаведная рабочая камісія. Алергічныя рэакцыі былі, ёсць і будуць, сказаў віцэ-прэм'ер. У анатацыі любога лекавага сродку пазначаны пабочныя эфекты. Іх не так шмат, іншая справа, што трэба быць гатовымі да аказання дапамогі грамадзянам пры іх узнікненні. Самае галоўнае — не страціць хворага, упэўнены Васіль Жарко. Адпаведная работа праведзена ва ўсёй сістэме Міністэрства аховы здароўя. Кожны медработнік на любым узроўні робіць усё, каб выратаваць жыццё, перакананы ён.

Намеснік прэм'ер-міністра ў чарговы раз нагадаў, што прыём антыбіётыкаў павінен быць прызначаны лекарам, неабходна пазбягаць самалячэння.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Занадта распіярылі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.