Вы тут

Як прафесійна-тэхнічныя ўстановы развіваюць пазабюджэтную дзейнасць?


«У сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі трэба выкарыстоўваць новыя магчымасці шматканальнага фінансавання», — заявіў у Магілёве на пасяджэнні рэспубліканскага Савета дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі першы намеснік міністра адукацыі Вадзім БОГУШ.


У развіцці пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў прафесійнай адукацыі ў сучасных умовах з'явіліся новыя магчымасці і задачы. Гэта і навучанне новым спецыяльнасцям дарослых людзей, і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў. Патрэба ў такой падрыхтоўцы на рынку працы расце, адкрываючы новыя магчымасці для ўстаноў адукацыі, перш за ўсё праз арганізацыю дадатковай адукацыі дарослых.

На думку першага намесніка міністра, сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі працуе даволі эфектыўна па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці. У краіне ёсць навучальныя ўстановы, дзе больш за палову бюджэту складаюць даходы, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці. Яны накіроўваюцца на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў, дазваляюць пашыраць спектр платных адукацыйных паслуг, асвойваць новыя віды вытворча-гаспадарчай і іншай дзейнасці.

Пэўныя перспектывы для развіцця пазабюджэтнай дзейнасці ёсць і ў арганізацыі шостага школьнага дня. Тут ужо прасочваецца нядрэнная дынаміка. Каля 45 тысяч школьнікаў задзейнічаны ў суботу ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Вадзім Богуш падкрэсліў: «Ні адна прафесійная навучальная ўстанова ў суботу не павінна быць закрытай. У нас дастаткова магчымасцяў, каб такую работу арганізаваць. Формы дзейнасці самыя разнастайныя: гэта і сустрэчы па інтарэсах, і гурткі. Прычым, функцыянаванне гурткоў можна наладзіць у тым ліку на платнай аснове».

— Уменне кіраўнікоў знаходзіць дадатковыя сродкі фінансавання важнае, але пры гэтым на другі план не павінна адыходзіць ажыццяўленне непасрэдна адукацыйнага працэсу, — дадаў Вадзім Богуш.— Не варта забываць, што прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы выконваюць яшчэ і вельмі важную адукацыйную і сацыяльную функцыю. Гэта іх асноўнае прызначэнне.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Новыя магчымасці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.