Вы тут

Піўная ёга распачала сваё шэсце са знакамітага фестывалю Burnіng Man


Не, вас не падводзіць зрок, вы ўсё правільна прачыталі. Піўная ёга распачала сваё шэсце са знакамітага фестывалю Burnіng Man, які славіцца разняволеным самавыяўленнем, і заквітнела ў Германіі і Аўстрыі — у краінах, дзе піва вартае таго, каб прыносіць яго нават на заняткі для дасягнення духоўнага прасвятлення.


Прафесійны інструктар ёгі Джула запрыкмеціла ў свой час на невадскім фестывалі хіпі, якія спрабавалі зрабіць звыклыя практыкаванні і пры гэтым не жадалі перарываць прыемную весялосць, стварыла і развіла брэнд BіerYoga. Згодна з яго канцэпцыяй, піўны геданізм разам з канцэнтрацыяй, якую дае ёга, могуць выдатна дапоўніць адзін аднаго і даць калі не прасвятленне, дык хоць бы выдатны адпачынак пасля працоўнага тыдня.

З нядаўніх часоў піўная ёга перасекла акіяны і моры і прызямлілася ў Аўстраліі — са студзеня BіerYoga праводзіць заняткі ў Сіднеі. Напэўна, людзі раптам зразумелі, што піва дапаможа ім перамагчы ў сабе сарамлівасць перад групавымі заняткамі або недавер да ўсходніх практык.

У берлінскай студыі гадзінны занятак каштуе 5 еўра, дзве бутэлечкі піва або шандзі (сумесь звычайнага піва з імбірным ці ліманадам) абыдуцца яшчэ ў 6 еўра. Мяркуецца, нашым людзям гэтая заходняя ідэя можа вельмі спадабацца, асабліва мужчынам як варыянт баўлення часу ў вечар пятніцы. Бо, ну што можа быць лепшым за бутэльку прахалоднага піва вечарам? Хіба што ёга. Таму з нецярпеннем чакаем, калі і да нас дабярэцца BіerYoga.

Загаловак у газеце: Ёга з півам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?