Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У цэлым тыдзень вельмі дынамічны і пераменлівы, у ім будзе нямала удалых момантаў, за якія варта ўхапіцца. Па магчымасці скараціце аб'ём працы. Залішняя актыўнасць пагражае прывесці да канфліктнай сітуацыі. Перш чым рашуча дзейнічаць, усё добра прадумайце. Пастаўцеся з увагай да нюансаў і дробязяў. Пажадана не паказваць блізкім нецярпімасць да некаторых праблем, інакш усё пойдзе наперакасяк. У суботу да вашых парад будуць прыслухоўвацца. Вольны час лепш прысвяціць сям'і, дзецям або каханаму чалавеку.


ЦЯЛЕЦ. Вы напярэдадні даволі гарманічнага перыяду. Тыдзень спрыяльны для прасоўвання па рабоце, адкрыцця новых магчымасцяў для руху наперад. Панядзелак і аўторак варта прысвяціць завяршэнню спраў, якія цягнуцца яшчэ з мінулага тыдня. Цяпер самы час для сур'ёзных разважанняў. Усе сустрэчы тыдня невыпадковыя, яны абяцаюць мець працяг. Многія пытанні ўдасца вырашыць з дапамогай вашай прывабнасці. Пятніцу можаце прысвяціць планаванню сустрэч і падарожжаў на месяц наперад.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні магчыма павышэнне па службе, якога вы так доўга чакалі. А магчыма вы атрымаеце дадатковы прыбытак. Але не варта распавядаць пра гэта староннім. Час добры для прыняцця важных рашэнняў і адказных крокаў, будзеце адчуваць у сабе сілу і ўпэўненасць, але гэта не павінна пераходзіць у самадурства. Скарыстайцеся магчымасцю і разбярыцеся з праблемамі, якія назапасіліся апошнім часам. Паспрабуйце не злоўжываць добрым стаўленнем да вас каханага чалавека.


РАК. Вы можаце паспяхова справіцца з самымі складанымі задачамі, якія раней называліся невырашальнымі. У панядзелак і аўторак пастаўцеся з асцярогай да новых дзелавых прапаноў. У сераду пажадана знізіць аб'ём работы, паспрабуйце аб'ектыўна ацэньваць свае магчымасці. Не расказвайце пра сябе занадта шмат на працы, гэтая інфармацыя можа быць выкарыстана супраць вас. А вось ад сяброў пачуццяў можна не хаваць. Яны з разуменнем паставяцца да вас, такая падтрымка падбадзёрыць і надасць сіл.


ЛЕЎ. Тыдзень складаны, таму запасіцеся цярпеннем і вытрымкай. Вам трэба будзе праявіць сябе ў поўную сілу, актывізавацца і накіраваць свае намаганні ў канкрэтнае рэчышча. У такім выпадку вы можаце атрымаць вынік у самыя кароткія тэрміны. У аўторак вас могуць падцікоўваць падман і прамашкі, не спакушайцеся поспехам у фінансавых справах і ў бізнесе. Варта быць асцярожнымі з новымі сябрамі, яны чагосьці не дагаворваюць. У чацвер лепш нічога не пачынаць, займіце чакальную пазіцыю і паступайце абдумана і мудра. У суботу давядзецца адстойваць свае погляды і інтарэсы.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні на першы план выйдуць праблемы асабістага характару і сямейныя справы. Могуць узнікнуць некаторыя перашкоды ў ажыццяўленні вашых рамантычных планаў. Для вас можа апынуцца непасільнай задачай кантраляваць сітуацыю. У дзелавой сферы праца абяцае быць пераважна руціннай, аднак цалкам магчыма, што з'явіцца новае кола абавязкаў. Спрыяльны час для падрыхтоўкі да развіцця новай справы. У выхадныя магчымы праблемы з дзецьмі, якія выльюцца ў буйныя выдаткі.


ШАЛІ. У панядзелак верагодная цікавая дзелавая паездка, якая дазволіць пашырыць кола зносін і дасць новыя магчымасці ў будучыні. Паспрабуйце вучыцца слухаць і чуць навакольных, і вы запазычыце для сябе шмат цікавага і станеце мудрэйшыя. Магчыма паляпшэнне сітуацыі ў прафесійных справах. Спрыяльны час для перамен у асабістым жыцці. Паспрабуйце па-філасофску паставіцца да ўнутранага напружання, яно будзе толькі пабочным эфектам сабранасці, якая спатрэбіцца для дасягнення мэт.


СКАРПІЁН. Настае спрыяльны час для пазітыўных перамен. Адкіньце прэч няўпэўненасць і сумненні і пачынайце адстойваць свае правы на ўсіх жыццёва важных напрамках. У пачатку тыдня вам вернуць усе даўгі і зробяць перспектыўныя дзелавыя прапановы. Вашы ідэі будуць запатрабаваны сярод калег і начальства. У нядзелю сябры ці родныя папросяць дапамагчы разабрацца з цяжкавырашальнай праблемай. А вось для праявы моцных пачуццяў або гарачых эмоцый, а таксама для новых знаёмстваў тыдзень не вельмі добры.


СТРАЛЕЦ. У вашых сілах зрабіць максімум магчымага ў розных галінах. Не бойцеся браць на сябе дадатковыя абавязацельствы. Паспрабуйце пазбягаць канфліктаў і супярэчнасцяў у адносінах з калегамі і начальствам. Будзьце гатовыя да карэкціроўкі планаў. Вашы творчыя ідэі своечасовыя і неабходныя, таму і настрой будзе на вышыні. Паспрабуйце расправіцца з няскончанай манатоннай працай. У выніку адчуеце палёгку і ўбачыце сітуацыю з іншага боку. Нядзеля можа апынуцца днём роздуму — аб мінулым, будучыні, і вашым удзеле ў гэтым.


КАЗЯРОГ. Будзеце гатовыя працаваць без выхадных. Аднак варта злёгку астудзіць такую стараннасць і рэальна разлічыць свае сілы. Можаце не сумнявацца ў надзейнасці і шчырасці партнёраў. Арыентуйцеся на іх, і гэта прынясе жаданы поспех. Паспрабуйце быць больш пунктуальнымі, не спазняцца і выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Спрыяльны тыдзень для наладжвання сувязяў з замежнымі партнёрамі, абнаўлення крыніц інфармацыі. У выхадныя арганізуйце сустрэчу з сябрамі.


ВАДАЛЕЙ. Пачатак тыдня можа аказацца выпрабаваннем на трываласць, але да серады напружанне спадзе і хмары адкрыюць ласкавае сонейка. Проста трэба верыць ва ўласныя сілы і шчырасць блізкіх людзей. У чацвер магчымыя цікавыя сустрэчы і выгадныя прапановы, будуць запатрабаваныя вашы лепшыя якасці і аналітычны розум. У канцы тыдня вас можа чакаць падзея, якой адзначыцца пачатак поспеху ў кар'еры. Верагодныя станоўчыя зрухі ў асабістым жыцці. Будзьце больш уважлівыя да патрэб каханага чалавека і не спяшайцеся рабіць нейкія высновы.


РЫБЫ. Найбліжэйшыя дні абяцаюць быць даволі дынамічнымі і напружанымі, давядзецца разбірацца з неадкладнымі праблемамі, магчымая празмерная загружанасць на рабоце. У сярэдзіне тыдня да ўсяго іншага могуць дадацца праблемы з мінулага, без вырашэння якіх не будзе прасоўвання наперад. Спатрэбяцца тытанічныя намаганні, каб прарвацца. У якасці ўзнагароды ў пятніцу прадставіцца шанц творча і вельмі прадуктыўна рэалізаваць свае планы і задумы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».