Вы тут

Пачаўся новы сезон студэнцкага кулінарнага праекта «Універ-шэф»


На тэлеканале «Беларусь 2» пачаўся новы сезон міжнароднага студэнцкага кулінарнага праекта «Універ-шэф». На званне лепшага шэф-повара прэтэндуюць навучэнцы чатырох вядучых ВНУ Беларусі: БДУ, МДЛУ, БДАМ і БДУКМ. Але гэтым разам да 16 прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў далучыўся яшчэ адзін квартэт удзельнікаў — зборная студэнтаў, якіх уласныя ўніверсітэты «адлічылі» ў пачатку праекта.


У спаборніцтве юнакі і дзяўчаты гатуюць не толькі папулярныя, але і нацыянальныя стравы розных краін свету, у тым ліку з экзатычнымі інгрэдыентамі нашталт... змей або мадагаскарскіх прусакоў. Сярод іншых заданняў «Універ-шэфа» — правесці дзень на кухні і за касай сеткі фаст-фуду, паспрабаваць дагадзіць наведвальнікам аднаго з элітных рэстаранаў, задаволіць густы самых прыдзірлівых крытыкаў — дзяцей. Ацаніць кулінарныя творы студэнтаў рызыкнулі беларускія артысты Аляксей Хлястоў, Алена Ланская, Георгій Калдун, Саша Нема, Галіна Шышкова і іншыя, а таксама прафесіяналы свету высокай кухні — шэф-повары Вадзім Турноўскі, Павел Круглік, Марка Якета. Сачыць за перыпетыямі праекта можна кожную нядзелю ў дзённым эфіры «Беларусь 2».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Смачна есці па-студэнцку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».