Вы тут

Сербія — ключавы партнёр Беларусі на Балканах


Кіраўнікі абедзвюх палат беларускага парламента сустрэліся з Аляксандрам ВУЧЫЧАМ, старшынёй урада Сербіі, які знаходзіцца ў нашай краіне з афіцыйным візітам. Асноўныя тэмы, што абмяркоўваліся, — развіццё парламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама сувязяў у эканамічнай, банкаўскай, прамысловай і іншых сферах.


Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў, звярнуў увагу, што Сербія — наш ключавы партнёр на Балканах.

— Пра гэта кажуць і тыя добрыя адносіны, якія склаліся паміж лідарамі нашых дзяржаў, і ўзаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках, — адзначыў ён. — Упэўнены, што і парламенцкая дыпламатыя павінна адыграць выключную ролю ў развіцці ўзаемавыгадных сувязяў паміж нашымі краінамі.

Па словах спікера ніжняй палаты, міжпарламенцкі дыялог апошнімі гадамі набірае дастаткова добрыя абароты, мы выходзім на новыя формы супрацоўніцтва. Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў правесці сумеснае пасяджэнне парламентарыяў, што ўваходзяць у групы сяброўства.

— Прыемна адзначыць, што ў нас захоўваецца добрая традыцыя па стварэнні груп сяброўства. У парламенце Сербіі ў такую групу, наколькі я ведаю, уваходзіць 117 дэпутатаў. Гэта кажа пра тое, што дэпутаты праяўляюць вялікую цікавасць да Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі, дадаў, што напрамак для ўзаемадзеяння, які мае добрыя перспектывы, — гэта супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы.

— Наша заканадаўства дазваляе крэдытаваць замежнага імпарцёра. Банк развіцця Беларусі выходзіў з адпаведнымі прапановамі, пакуль гэты праект не адбыўся. Мы былі б удзячныя, калі б вы далі даручэнні па развіцці экспартнага крэдытавання.

Старшыня верхняй палаты адзначыў, што добрыя перспектывы ёсць па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

— Сёння ў нас пяць сумесных праектаў: у галіне нана- і біяструктур, лічбавых выяў, ідзе работа над стварэннем радонавых картаў, ацэнкай доз апраменьвання.

Кіраўнік сербскага ўрада падзякаваў за цёплую сустрэчу і прызнаўся, што стаўленне сербскага народа да беларускага ўяўляе сабой сумесь любові і павагі.

— Я ўпэўнены, што ні адзін народ у Еўропе не адчувае такога да беларускага народа, — я кажу пра краіны Еўрапейскага саюза.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ключавы партнёр на Балканах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.