Вы тут

Варта пераходзіць да паглыбленага супрацоўніцтва з Сербіяй


Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць рэальным павялічыць таваразварот з Сербіяй да 500 мільёнаў долараў. Пра гэта кіраўнік Савета Міністраў заявіў падчас сустрэчы са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам ВУЧЫЧАМ.


За сем гадоў у рамках рэжыму свабоднага гандлю таваразварот Беларусі і Сербіі павялічыўся амаль у пяць разоў, перавысіўшы ў 2015 годзе 250 мільёнаў долараў. «У 2016 годзе ва ўмовах няпростай эканамічнай сітуацыі нашы паказчыкі значна знізіліся. Аднак патэнцыял эканомік дазваляе выйсці на больш інтэнсіўны ўзровень эканамічнага ўзаемадзеяння. Нарасціць таваразварот з Сербіяй да 500 мільёнаў долараў у наступныя гады — гэта рэальная планка двухбаковага супрацоўніцтва», — лічыць Андрэй Кабякоў.

Для гэтага Беларусь прапануе ад гандлю пераходзіць да паглыбленага інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Паводле слоў прэм'ера, сумесныя прадпрыемствы і праекты дазволяць выкарыстаць перавагі кожнага з бакоў і атрымаць вялікі прыбытак.

«Беларусь нацэлена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Сербіяй. Са свайго боку мы імкнёмся ўлічваць інтарэсы Сербіі і забяспечваць максімальную лакалізацыю сумесна вырабленага прадукту», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Планка ў паўмільярда

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.