Вы тут

У Беларусі пройдзе Год італьянскай культуры


Пасольства Італіі ў нашай краіне пры падтрымцы італьянскага і беларускага міністэрстваў замежных спраў ініцыявала правядзенне Года італьянскай культуры. Яно супадае з 25-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.


Такім чынам, сёлета ў нас пройдзе каля 30 мерапрыемстваў, што будуць мець італьянскую скіраванасць, сярод іх канцэрты, спектаклі, выставы і кінапаказы.

— Культурнае супрацоўніцтва неабходна для лепшага знаёмства з Італіяй, — адзначае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янка. — Яно дазваляе італьянцам і беларусам наладжваць асабістыя стасункі, умацоўваць палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне. Пасольства Італіі ў Беларусі стварае магчымасці для культурнага дыялогу і падтрымлівае праекты, накіраваныя на ўзаемаўзбагачэнне нашых культур. Прыемна было бачыць, з якім захапленнем беларуская публіка ўдзельнічала ў мерапрыемствах летась. Спадзяёмся ўбачыць такую ж цікавасць і сёлета.

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падкрэсліў, што Год італьянскай культуры працягне леташні Год культуры. Таксама ён адзначыў, што сёлета запланавана правядзенне дзён культуры і проста розных мерапрыемстваў, прысвечаных многім іншым краінам, сярод іх — Азербайджан, Ізраіль, ААЭ, Малдова, Турцыя, а таксама Пермскі край Расіі. Беларускія ж дні культуры ў гэтым годзе ўжо прайшлі ў Індыі і запланаваны ў Кітаі, Венгрыі, В'етнаме, Камбоджы, Сербіі і іншых краінах.

Што да італьянскіх мерапрыемстваў, то ўжо 8—12 лютага ў XXІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прыме ўдзел славуты італьянскі пісьменнік Карла Лукарэлі. Разам з ім прыедзе яшчэ некалькі аўтараў — прадстаўнікоў школы празаічнага майстэрства Італіі. У Нацыянальным драматычным тэатры імя Максіма Горкага 18 лютага адбудзецца прэм'ера спектакля «Карчмарка», створанага па п'есе Карла Гальдоні. А ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца двухбаковая выстава, прысвечаная футурызму. Запланавана таксама супрацоўніцтва з Нацыянальным гістарычным музеем і Вялікім тэатрам оперы і балета.

Некаторыя з запланаваных імпрэз пройдуць таксама  ў маленькіх гарадах.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дух Італіі ў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».