Вы тут

Mоvаbох: цяпер і для дзяцей


Сацыяльна-адукацыйны праект Mоvаbох кампаніі Vеlсоm працягваецца. Гэтым разам спецыяльным госцем стала пісьменніца Вольга Гапеева, якая падчас сустрэчы з маленькімі чытачамі ў цукерні Саkеs.bу не толькі расказала пра сваю кнігу «Сумны суп», але і ў займальнай форме разам з дзецьмі разабрала яе змест.


Юныя ўдзельнікі таксама змаглі весела правесці час з LЕGО-аніматарамі і пакаштаваць розныя прысмакі. А іх бацькі ў гэты час атрымалі магчымасць асабіста пагутарыць з аўтаркай кнігі, задаць пытанні, а таксама выказаць сваё меркаванне наконт ролі сучаснай беларускай літаратуры ў выхаванні, значнасці літаратурных праектаў для дзяцей і падтрымкі беларускай мовы.

Як адзначыла пісьменніца Вольга Гапеева, праект Mоvаbох — гэта не толькі выдатная магчымасць чытаць калі і дзе пажадаем, але гэта таксама вельмі займальны квэст, які можа спрыяць папулярызацыі беларускай літаратуры і падтрымцы сучасных пісьменнікаў.

Таццяна АЛБІТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».