Вы тут

Махлярка хацела нажыцца на даверлівасці 88-гадовай бабулькі


Супрацоўнік ДАІ затрымаў махлярку, якая захацела нажыцца на даверлівасці 88-гадовай бабулькі.


На дарозе Пінск—Аснежыцы міліцыянеры нарада дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу на аўтамабіль, пасажыры і кіроўца якога не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. За рулём «Жыгулёў» знаходзіўся мужчына, яшчэ трое пасажыраў сядзелі ў салоне — усе, як высветлілася, пражываюць у Столінскім раёне. З прычыны шматлікіх парушэнняў, што былі выяўлены падчас агляду, аўтамабіль разам з пасажырамі даставілі для далейшага разбору ў Пінскі РАУС.

Тым часам у дзяжурную часць райаддзела ўжо паступіла паведамленне пра пацярпелую жыхарку вёскі Купяцічы. Бабулька расказала, што літаральна паўгадзіны таму маладая жанчына падманам адабрала ў яе 120 рублёў.

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ДАІ, у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што махляркай аказалася 21-гадовая пасажырка таго самага аўтамабіля, беспрацоўная жыхарка Давыд-Гарадка. Заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Абакрала пенсіянерку, але папалася

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.