Вы тут

Ліцэісты траўміраваліся на горцы


Шэсць падлеткаў атрымалі траўмы, калі каталіся на маце падчас урока фізкультуры ў «Сонечнай даліне» ў сталіцы.


Па інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксея Клімовіча, на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна шэсць вучняў аднаго з ліцэяў выкарыстоўвалі мат для спуску з горкі ў парку «Сонечная даліна». Гэты з'езд стаў для падлеткаў няўдалым: яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усім пацярпелым аказалі медыцынскую дапамогу, іх жыццю нічога не пагражае. Мат, на якім спускаліся вучні ліцэя, выкарыстоўваецца як адбойнік для папярэджання траўм. У адносінах да службовых асоб навучальнай установы заведзена крымінальная справа па артыкуле «Службовая халатнасць», праводзіцца расследаванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».