Вы тут

Унесены змяненні ў парадак і кошт вырабу пашпартоў


За тэрміновы выраб дакумента трэба будзе заплаціць дзве базавыя велічыні, за паскораны — адну.


Адпаведныя нормы прадугледжаны Указам Прэзідэнта ад 20 студзеня №21, якім унесены змяненні ва Указ №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян». Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Так, прадугледжана, што паскоранае афармленне пашпарта (тэрмін вырабу — два тыдні) будзе каштаваць не 0,5 базавай велічыні (11,5 рубля), а адну базавую (23 рублі), незалежна ад таго, у якім выпадку выдаецца пашпарт — упершыню, пры страце, абмене і да т.п. Змяненнямі таксама прадугледжана плата за тэрміновы выраб дакумента (на працягу сямі дзён з дня падачы заявы) — дзве базавыя (46 рублёў).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пашпарт — тэрмінова: 46 рублёў і тыдзень пасля падачы заявы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.