Вы тут

Жаночая каманда па хакеі на траве «Вікторыя» выйшла з аўтсайдараў


Рэгіянальныя ўлады стварылі для гэтага ўмовы.

Тэма развіцця спорту ў Беларусі надзвычай актуальная. Гэта імідж краіны на міжнароднай арэне і здаровая нацыя адначасова. Аб развіцці галіны ў Мінскай вобласці, праблемах, далейшым умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы кадраў ішла размова падчас сустрэчы старшыні Мінаблвыканкама Сямёна ШАПІРЫ са спартыўным актывам крыху больш за два месяцы таму. Гэтымі днямі кіраўнікоў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, клубаў, трэнераў, ветэранаў вялікага спорту губернатар зноў сабраў у аблвыканкаме, каб прааналізаваць выкананне яго даручэнняў, абмеркаваць планы на гэты год.


 

Сямён Шапіра пацікавіўся, што патрабуецца ад улады, каб спартыўныя арганізацыі павышалі свае вынікі.

Дарэчы, станоўчыя прыклады ўжо ёсць. Па словах дырэктара хакейнага клуба «Вікторыя» са Смалявіч Яўгена МАЗУРЫ, пасля прынятых Мінаблвыканкамам мер адноўлена жаночая каманда па хакеі на траве: дзяўчаты, якія пакінулі каманду, вярнуліся назад. Яшчэ два гады таму ў спаборніцтвах «Вікторыя» займала апошнія месцы. А сёлета прэтэндуе на перамогу ў чэмпіянаце краіны: пасля пяці тураў узначальвае табліцу.

— Вялікі дзякуй вобласці за падтрымку, фінансаванне, што дазваляе развіваць у невялікім гарадку хакей на траве, — адзначыў Яўген Мазура. — У нас добрая база для заняткаў гэтым відам спорту: неабходная інфраструктура, стадыён са штучным пакрыццём. Мы можам у сябе праводзіць спаборніцтвы як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню.

Як адзначыў начальнік упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген БУЛОЙЧЫК, пры падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву важна не пакінуць без увагі кожнае перспектыўнае дзіця, дзе б яно ні пражывала: у горадзе або ў аддаленым сельскім населеным пункце. На Міншчыне створаны 3 тыс. спартыўных аб'ектаў для аздараўлення насельніцтва. І з кожным годам усё больш людзей выбірае здаровы лад жыцця. Што тычыцца матэрыяльна-тэхнічнай базы, то яна таксама ўмацоўваецца. Толькі летась на рамонт спартыўных збудаванняў гаспадарчым спосабам было затрачана 1,5 млн рублёў з бюджэту вобласці. Сёлета плануецца прыцягнуць на гэтыя мэты ўжо 2 млн рублёў.

— Мы павінны мець у дастатковай колькасці сваіх спецыялістаў, трэнераў, выкладчыкаў. І мы знойдзем баланс паміж гэтым і падрыхтоўкай спартсменаў. У нас усё павінна атрымацца, — лічыць Яўген Булойчык.

У сустрэчы прыняў удзел міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, які адзначыў, што ў Мінскай вобласці, як нідзе, развіццю спорту ўдзяляецца вялікая ўвага.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: База для спорту

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.