Вы тут

Што вядома пра рашэнне Трампа абмежаваць уезд у ЗША


Прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ, якім прыпыняецца прыём Злучанымі Штатамі бежанцаў з іншых краін. Указ, паводле яго слоў, закліканы не дапусціць у краіну "радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў".


У адпаведнасці з указам для грамадзян шэрагу мусульманскіх краін уведзены 90-дзённая забарона на ўезд у Злучаныя Штаты.

Забарона на ўезд у ЗША жыхарам сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам закране таксама і ўладальнікаў Грын-карты, паведаміла прадстаўнік міністэрства ўнутранай бяспекі Злучаных Штатаў Джыліян Крыстэнсэн. 

Такім чынам, грамадзяне Сірыі, Емена, Ірака, Ірана, Лівіі, Самалі і Судана, у якіх ёсць Грын-карта, выехаўшы за межы ЗША, не змогуць вярнуцца ў краіну. 

Як паведамілі Бі-бі-сі ў Дзярждэпартаменце ЗША, ведамства працуе над неадкладным увядзеннем у дзеянне гэтай забароны. 

Агенцтва Франс-прэс паведаміла, што шэраг авіякампаній адмовіліся ад перавозкі ў ЗША грамадзян Ірана. 

Па дадзеных агенцтва, авіякампаніі Etihad Airways, Emirates і Turkish Airlines папрасілі турыстычныя агенцтвы не прадаваць квіткі ў ЗША іранцам, а таксама забараніць пасадку на рэйсы ў ЗША нават тым грамадзянам Ірана, у якіх ёсць амерыканская віза. 

З прэзідэнцкага ўказа таксама вынікае, што прыём сірыйскіх бежанцаў у ЗША будзе спынены на нявызначаны тэрмін, а праграма прыёму бежанцаў з іншых краін будзе замарожаная на 120 дзён. 

Гэтыя дзеянні Дональда Трампа выклікалі жорсткую крытыку з боку праваабарончых арганізацый, як у ЗША, так і за іх межамі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.