Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра старт зімовай універсіяды, завяршэнне дамашняй серыі мінскага хакейнага «Дынама» і фініш гандбольнага чэмпіянату свету ў Францыі.


1. Урачыстая цырымонія адкрыцця XXVІІІ Сусветнай зімовай універсіяды адбылася ў Алматы. Спаборніцтвы праводзяцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту і будуць працягвацца да 8 лютага. 86 камплектаў медалёў будуць разыграны ў 12 відах спорту.

Беларускія студэнты-спартсмены на ўніверсіядзе выступяць у шасці відах спорту: фрыстайл (лыжная акрабатыка), гарналыжны спорт, біятлон, канькабежны спорт, фігурнае катанне (танцы на лёдзе) і лыжныя гонкі.


2. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» пацярпелі паражэнне ў матчах Адзінай лігі ВТБ. На гэты раз яны ў гасцях прайгралі піцерскаму «Зеніту» — 56:84.

Нагадаем, у 13 праведзеных сустрэчах «банкаўскага» турніру чэмпіёны Беларусі здолелі атрымаць толькі тры вікторыі і займаюць цяпер 11-е месца сярод 13 удзельнікаў спаборніцтваў. Наступны паядынак Адзінай лігі ВТБ «цмокі» правядуць 2 лютага ў Саратаве супраць мясцовага «Аўтадора». Затым адбудуцца тры дамашнія сустрэчы: 5 лютага з казанскім «Уніксам», 19 лютага з «Астаной», 27 лютага з рыжскім «ВЭФам».

Пасля заканчэння рэгулярнага чэмпіянату ў плэй-оф выйдуць 8 самых лепшых каманд.


3. Хакеісты мінскага «Дынама» завяршылі дамашнюю серыю перамогай над «Барысам» — 2:1.

Адзначым, што ў склад «зуброў» вярнуўся Роб Клінкхамер. Мінчане адкрылі лік у матчы на 11-й хвіліне першага перыяду, гол на рахунку Аляксандра Паўловіча, падвоіў перавагу мінчан Мікіта Міцкевіч.

Такім чынам, пасля дамашняга паядынку ў актыве мінчан 90 ачкоў і шостая пазіцыя ў табліцы Заходняй канферэнцыі.


4. У Францыі завяршыўся чэмпіянат свету па гандболе. Уладальнікамі залатых узнагарод сталі гаспадары турніру. У французаў гэта ўжо шосты падобны тытул. У вырашальным паядынку 25-га сусветнага першынства яны абыгралі нарвежцаў 33:26.

Уладальнікамі бронзавых узнагарод упершыню сталі гульцы зборнай Славеніі, якія перамаглі ў матчы за 3-е месца харватаў — 31:30.

Найлепшым гульцом ЧС-2017 прызнаны адзін з лідараў французскай зборнай Нікола Карабаціч. Сярод бамбардзіраў не было роўных македонцу Кірылу Лазараву, у якога 50 закінутых мячоў на турніры.

Нагадаем, што беларускія гандбалісты на чэмпіянаце свету ў Францыі выйшлі ў 1/8 фіналу, дзе саступілі камандзе Швецыі. У выніковай табліцы каманда Юрыя Шаўцова аказалася на 11-м месцы.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: У Казахстан па медалі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.