Новаўвядзенні закрануць як замежнікаў, што пражываюць у Беларусі, так і грамадзян Беларусі, якія адпраўляюцца на пастаяннае пражыванне за мяжу.
Як паведаміла прэс-служба МУС, з 1 студзеня гэтага года ўжо ўступілі ў сілу нормы, якія прадугледжваюць выдачу двухразовай візы для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў нашу краіну замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія часова ці пастаянна тут пражываюць, але не маюць сапраўднага пасведчання на жыхарства. Гэта дазволіць органам унутраных спраў выдаваць двухразовыя візы, аналагічна консульскім установам Рэспублікі Беларусь за мяжой.
З пачатку гэтага года права на атрыманне дакумента аб шматразовым запрашэнні замежніка ў Рэспубліку Беларусь з'явілася і ў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне, — нароўні з беларускімі грамадзянамі.
Павялічыўся памер дзяржаўнай пошліны за выдачу пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Да 5 базавых велічынь — для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў, інвалідаў, да 10 базавых велічынь — для іншых грамадзян.
З 26 красавіка 2017 года ўступяць у сілу змены, якія датычацца павелічэння да 1 базавай велічыні дадатковай платы за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за 15 дзён з дня падачы заявы (у паскораным парадку). У падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, размешчаных у горадзе Мінску і абласных цэнтрах, з названай даты за 7 дзён з дня падачы заявы (у тэрміновым парадку) выдадуць або абмяняюць пашпарт або від на жыхарства пры дадатковай плаце ў памеры 2 базавых велічынь.
Таксама з 26 красавіка 2017 года ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі ўводзіцца тэрміновы парадак (1 дзень з дня падачы заявы) для выдачы візаў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Рэспубліку Беларусь. У гэтых выпадках памер дадатковай платы складзе 3 базавыя велічыні.
Дар'я КАСКО
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.