Вы тут

Мінчанін выкраў кашалёк з чужога заплечніка


Да супрацоўніка міліцыі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна на станцыі метро «Міхалова» звярнуўся грамадзянін, які паведаміў, што ў пераходзе гэтай станцыі стаў відавочцам крадзяжу — зламыснік з заплечніка мужчыны, што ішоў наперадзе, выкраў кашалёк.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС па ахове Мінскага метрапалітэна, якія прыбылі на месца здарэння, у ходзе разбору хутка ўстанавілі абставіны злачынства, а таксама пацярпелага, які, дарэчы, нават не падазраваў, што ў яго нешта выкралі.

Аператыўнікі прагледзелі запісы камер відэаназірання, на адным з іх выразна было бачна, як зламыснік з заплечніка мужчыны, які ідзе наперадзе па лесвіцы, дастае кашалёк. Атрымаўшы такім чынам прыкметы падазронага, міліцыянеры затрымалі яго каля вуліцы Чыгуначнай. У ходзе асабістага вобыску быў знойдзены выкрадзены кашалёк, аднак без грошай — хлопец ужо паспеў патраціць іх на спіртное.

Зламыснікам аказаўся раней судзімы за крадзеж часова непрацуючы 22-гадовы жыхар Мінска. Затрыманы растлумачыў, што злачынства здзейсніў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.