Вы тут

Аляксандр Радзькоў: Пытанне пераўтварэння ў партыю не здымаецца


Пра гэта заявіў старшыня «Белай Русі» Аляксандр Радзькоў на пасяджэнні Рэспубліканскага савета аб'яднання.


 

«Мы не змагаемся за ўладу, мы супрацоўнічаем з ёй. Наша мэта вызначана кіраўніком дзяржавы: разам за моцную і квітнеючую Беларусь. І «Белая Русь» выступае ў якасці грамадскай апоры ўлады на шляху да дасягнення гэтай мэты. Такая адна з прычын, чаму мы да гэтага часу не прынялі рашэння аб пераўтварэнні ў партыю, хоць мы ў гэтым кірунку вельмі грунтоўна працуем», — патлумачыў Аляксандр Радзькоў.

Паводле слоў старшыні аб'яднання, «Белая Русь» выступае ў якасці канкурэнта тых палітычных груп, якія прэтэндуюць на ўладу, і менавіта таму пытанне пераўтварэння ў партыю з парадку дня не здымаецца, а разглядаецца кіраўніцтвам як адзін з этапаў эвалюцыйнага развіцця арганізацыі.

Рэспубліканскі савет падчас пасяджэння вызначыў, што трэці з'езд «Белай Русі» пройдзе 28 кастрычніка. Месцам правядзення ўдзельнікі савета аб'яднання аднагалосна зацвердзілі Палац Рэспублікі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Змены магчымыя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.