Вы тут

У Мінску жанчына забралася на кран і пагражала адтуль саскочыць


У Мінску ратавальнікі вялі перамовы з жанчынай, якая пагражала скінуцца з крана, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.


Фота: tut.by

Жанчына забралася на кран на будоўлі жылога квартала па вул.Ржавецкай ў Мінску і пагражала саскочыць уніз, калі не атрымае справядлiвую кампенсацыю за дом, які падлягае зносу.

На месцы працавалі ратавальнікі МНС, яны разгарнулі надзіманую пад кранам канструкцыю. Прыбылі хуткая дапамога і супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама. 

Пасля ратаўнікі, папярэдне разгарнуўшы на зямлі надзіманую канструкцыю, падняліся на кран, абвязалі жанчыну тросам і спусцілі ўніз. Яе жыццю нішто не пагражае.

Сын жанчыны, якая забралася на кран, тлумачыць яе ўчынак роспаччу, выкліканай з-за рашэння аб высяленні з дома, які павінны знесці.

Дом павінен знесці забудоўшчык "Тапас" пад будаўніцтва комплексу і кампенсаваць жыхарам гэты знос. "Суд узяў бок "Тапаса", нас папросту не чуюць. Ні пра якія кампенсацыі гаворкі не ідзе. Сёння ў дзве гадзіны дня нас адсюль выселяць, вось чаму маці залезла на кран", - растлумачыў сын.


ГУУС паведаміла падрабязнасці інцыдэнту з жанчынай на кране ў Мінску

Сёння, 31 студзеня, у 8.16 у дзяжурную частку ГУУС Мінгарвыканкама паступіла паведамленне з МНС, што на вежавым кране на будпляцоўцы па вул. Ржавецкай, 77 знаходзіцца жанчына. Да месца здарэння прыехала кіраўніцтва ГУУС і супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, хуткая медыцынская дапамога.

"Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў, які прыбыў на месца падзей, уступіў у перамовы з жанчынай па мабільным тэлефоне. Высветлілася, што яна такім чынам вырашыла патрабаваць кампенсацыю за знос свайго дома ў Лебядзіным. Начальнік мінскай міліцыі распачаў спробу падняцца на кран для перамоваў, аднак яна была катэгарычна супраць гэтага. Роўна як забараніла падымацца і сваёй нявестцы. Неўзабаве было знойдзена кампраміснае рашэнне. Начальнік ГУУС паабяцаў адвезці сваякоў жанчыны ў Мінгарвыканкам для сустрэчы з кіраўніцтвам горада. Абяцанне было выканана, сустрэча адбылася, пра што сваякі паведамілі жанчыне па тэлефоне", - распавялі ў ГУУС.

Аднак у 11.10 жанчыне стала дрэнна. Бачачы гэта, два перапранутыя ў форму будаўнікоў супрацоўнікі АМАП ГУУС падняліся на вежавы кран, дзе аказалі ёй першую медыцынскую дапамогу. Затым пры дапамозе супрацоўнікаў МНС яны спусцілі жанчыну на зямлю і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».