Вы тут

Павел Графутка пра тое, як падтрымліваецца парадак у Смалявічах


Апошнім часам горад Смалявічы і Смалявіцкі раён сталі больш утульнымі, камфортнымі для жыцця. Гэта відаць нават няўзброеным вокам. Змены да лепшага адзначаюць мясцовыя жыхары і госці. Пра тое, як удаецца падтрымліваць парадак, расказаў старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел ГРАФУТКА.


— Павел Прохаравіч, ці выпрацавана ў раёне сістэма дбайнага гаспадарання, ашчаднага стаўлення да зямлі?

— Работа па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі ў нас носіць сістэмны характар. Кожны год распрацоўваецца адпаведны план, які зацвярджаецца раённым выканаўчым камітэтам і прадугледжвае шматлікія мерапрыемствы і графікі іх выканання. Асноўная ўвага надаецца добраўпарадкаванню і падтрымцы належнага санітарнага стану ў населеных пунктах, лясным фондзе, сельскагаспадарчых і дарожных арганізацыях. На працягу мінулага года ў горадзе рэканструявана вуліца Гандлёвая, уладкаваны тратуары, заменена асфальтавае пакрыццё. Вядзецца рэканструкцыя паваротнага кальца на перасячэнні дарог Р59 і Р69. Адрамантавана вуліца Савецкая з заменай тратуарнай пліткі. А ў цэлым у раёне ўпарадкавана каля 35 кіламетраў дарог з асфальтабетонным пакрыццём, устаноўлены чатыры павільёны на прыпынках грамадскага транспарту.

— Але парадак на зямлі — гэта не толькі ўладкаванне дарог і вуліц....

— Бясспрэчна. Гэта шырокі спектр пытанняў. На тэрыторыях сельсаветаў, напрыклад, ліквідавана 397 несанкцыянаваных звалак, расчышчаны і прыбраны грамадзянскія могілкі, воінскія пахаванні, адрамантавана і пафарбавана 12 560 пагонных метраў агароджаў на вуліцах населеных пунктаў, устаноўлена 10 610 п.м новых. Шмат увагі надаём азеляненню, высаджванню дэкаратыўных кустоў і кветак, абрэзцы і выдаленню аварыйных дрэваў, устаноўцы малых архітэктурных формаў. Па ініцыятыве старшынь Азярыцкаслабадскога, Усяжскага, Пліскага, Зеленаборскага сельскіх Саветаў дэпутатаў на падначаленай ім тэрыторыі ўладкоўваюцца зоны адпачынку і закладваюцца паркі.

Праведзена значная работа па інвентарызацыі зямель. Адабрана 30 участкаў, да якіх уласнікі ставіліся безгаспадарча. Па стане на 12 снежня мінулага года правялі 75 аўкцыёнаў па продажы ўчасткаў у сельскіх населеных пунктах, новыя ўласнікі набылі 144 надзелы. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 23 лютага 2012 года №100 сельвыканкамы шмат увагі ўдзяляюць змяншэнню колькасці пустуючых і старых пабудоў. На 1 студзеня 2016 года ў вёсках выяўлена 37 такіх дамоў. Шукаем спадчыннікаў, праводзім з імі растлумачальную работу, папярэджваем іх аб прывядзенні ў належны выгляд сваіх радавых гнёздаў. У адваротным выпадку яны будуць знесены. Па стане на 12 снежня знесена 36 старых і прыбрана 218 гаспадарчых пабудоў.

— Арганізацыі ці ўласнікі падворкаў маюць стымул да таго, каб горад і вёскі станавіліся больш прыгожымі?

— Вынікі добраўпарадкавання падводзяцца падчас свят вёсак, якіх ужо зладжана 17. Штогод ладзіцца раённы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Пераможцам уручаюцца сертыфікаты і падзякі. У мінулым годзе лепшымі сталі прадстаўнікі Жодзінскага і Азярыцкаслабадскога сельсаветаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Парадак на зямлі, спакой у душы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».