Вы тут

«Віртуальныя падарожжы па старонках творчасці...»


Макет сялянскай хаты сям'і Кандрата Крапівы ў вёсцы Нізок, асабістыя рэчы славутага пісьменніка і вучонага, рэпрадукцыі фотаздымкаў амаль стогадовай даўнасці — першае, на што звяртаеш увагу, пераступаючы парог гэтага школьнага музея. Пад шклом вітрын і на вялікім экране манітора — рэдкія дакументы, відэазапісы, якія расказваюць не толькі пра жыццё народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Кандрата Крапівы, але і прывязаную да яго постаці цэлую эпоху нацыянальнай літаратуры.


...У гэты дзень залу Уздзенскай сярэдняй школы №2 імя К.К. Крапівы запоўнілі дарослыя наведвальнікі — удзельнікі семінара па вывучэнні вопыту літаратурна-краязнаўчых музеяў у далучэнні навучэнцаў да культурных каштоўнасцяў краіны і інавацыйнага падыходу ў стварэнні такіх музеяў. Ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці існуюць дзевятнаццаць літаратурных музеяў з асноўным і дапаможным фондам большым за 18 тысяч экспанатаў.

Зразумела, чаму педагогі з розных раёнаў звярнуліся да вопыту сваіх уздзенскіх калег: менавіта тут апошнім часам была праведзена рэканструкцыя, адноўлена экспазіцыя. Залу Кандрата Крапівы наведваюць шматлікія экскурсіі, тут праходзяць заняткі па беларускай літаратуры, віртуальныя падарожжы па старонках творчасці.

— Мы прыехалі не толькі вывучыць вопыт самых лепшых устаноў вобласці, але і прывезлі свае падарункі юным даследчыкам роднай літаратуры, — сказала метадыст Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Обухава. — У экспазіцыю перадаём копіі некаторых дакументаў з архіва Нацыянальнай акадэміі навук, адну з маляўнічых кніг пра Кандрата Крапіву. Спадзяёмся, што наш семінар паспрыяе яшчэ больш плённым сувязям школы з сацыяльнымі партнёрамі дзеля стварэння цэнтраў музейнай педагогікі.

— Літаратары таксама робяць свой унёсак у вывучэнне і захаванне культурнай спадчыны, — зазначыла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. — У семінары ўдзельнічаюць паэты і празаікі, іх выступленні будуць цікавымі для педагогаў. Прывезеныя намі кнігі папоўняць паліцы школьнай бібліятэкі. Такія сувязі плануем падтрымліваць і далей: будзем дапамагаць юным філолагам і краязнаўцам даследаваць спадчыну Кандрата Крапівы, папулярызаваць яго творы.

Што датычыцца апошняга, то школьнікі парадавалі сваім веданнем твораў славутага земляка: дзеці падрыхтавалі інсцэніроўкі вядомых баек, чыталі вершы, танцавалі.

У памяшканні школы адначасова дэманстравалася выстаўка пейзажаў «Сцяжынкамі Кандрата Крапівы», якія стварыў мясцовы настаўнік выяўленчага мастацтва Андрэй Лычкоўскі.

Яўген Пясецкі

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.