24 красавіка, аўторак

Вы тут

Клас, дзе дзяцей вучаць электрабяспецы, адкрылі ў Гомелі


На базе сярэдняй школы №12 было ўладкавана спецыялізаванае абсталяванне, і цяпер тут тлумачаць карысць электрычнага тока ў быце і на вытворчасці, а таксама расказваюць пра небяспеку ўздзеяння яго на арганізм чалавека.


У школе пачалі вучыць акуратнаму карыстанню электрапрыборамі, нагадваць пра рэальную пагрозу для жыцця пры абрыве правадоў, уздыме на апоры, пранікненні ў падстанцыі і электрычныя шчыткі. Аднак папярэджанне траўматызму — не адзіная задача ініцыятараў, а гэта філіял «Энерганагляд» РУП «Гомельэнерга». Гэты праект таксама мае на мэце правядзенне ранняй прафарыентацыйнай работы, гаворыць начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення адукацыі Сяргей Парошын:

— Дзеці, магчыма, будуць зацікаўлены свядома паступаць у навучальныя ўстановы розных узроўняў па гэтым профілі. Актуальна гэта і тым, што ў нас актыўна развіваецца атамная энергетыка, якая дае магчымасць атрымліваць танную электраэнергію.

Прыцягваць да супрацоўніцтва плануюць і бацькоў. Новая аўдыторыя абсталявана спецыяльнымі дапаможнікамі, стэндамі і прыборамі. Тут у шосты школьны дзень будуць праходзіць факультатыўныя заняткі. Акрамя таго, у навучальнай установе плануецца арганізаваць добраахвотніцкі атрад юных інспектараў энерганагляду, удзельнікі якога пасля будуць дзяліцца карысным досведам з аднагодкамі з іншых школ.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Электрабяспецы навучаць у школе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.

Эканоміка

Якія змены на другасным рынку жылля

Якія змены на другасным рынку жылля

Пачатак года на рынку жылля выступае перыядам «разварушвання» для пакупнікоў. 

Грамадства

Вучэнні ў Печах у асобах

Вучэнні ў Печах у асобах

У Печах прайшлі провады ваеннабавязаных.