Вы тут

22-гадовы мінчанін украў мабільны тэлефон


У сталіцы затрымалі 22-гадовага мінчаніна, які ўкраў мабільны тэлефон у начным клубе, а затым прапанаваў вярнуць яго за ўзнагароджанне гаспадыні.


Малады чалавек звярнуў увагу на тэлефон, пакінуты без нагляду на барнай стойцы. Агледзеўшыся па баках, ён выключыў мабільнае ўстройства і выйшаў з ім з начнога клуба, паведамілі ў Партызанскім РУУС. Калі пазней на ўкрадзены тэлефон пачала званіць уладальніца, малады чалавек пагадзіўся вярнуць яго за ўзнагароджанне ў памеры 200 рублёў. Дзяўчына пагадзілася, але на сустрэчу прыйшла не з грашыма, а з супрацоўнікамі міліцыі. У Мінску ж інтэрнэт-знаёмства таксама скончылася крадзяжом мабільнага тэлефона. Дзяўчына пазнаёмілася ў сеціве з хлопцам, якога потым разам з пасіяй апошняга запрасіла ў госці. У канцы вечара малады чалавек, скарыстаўшыся тым, што гаспадыні не было ў пакоі, украў яе тэлефон, а таксама пашпарт. Па інфармацыі Савецкага РУУС г. Мінска, потым ён здаў мабільнік у ламбард.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Злодзеяў вабяць мабільнікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».