Вы тут

У сталіцы жанчына забралася на вежавы кран


Пратэстуючы супраць зносу дома.

Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне Лебядзіны. Жыхарка былой вёскі Ржавец пратэставала супраць высялення з прыватнага дома. Менавіта на 31 студзеня быў запланаваны візіт судовых выканаўцаў, якія павінны былі вызваліць памяшканні будынка. На яго месцы кампанія-забудоўшчык плануе ўзвесці жыллёвы комплекс. Насельнікам дома (самой жанчыне, яе былому мужу, а таксама дзецям з іх сем'ямі) была прапанавана кампенсацыя ў выглядзе трох кватэр, але яна іх не задаволіла.


Як паведамляюць у ГУУС Мінгарвыканкама, у 8 гадзін раніцы з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што на вежавым кране па вуліцы Ржавецкай знаходзіцца жанчына. На месца прыбылі кіраўніцтва і супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама, генерал-маёр Аляксандр Барсукоў уступіў з жанчынай у перагаворы па мабільным тэлефоне. Высветлілася, што такім чынам яна патрабавала кампенсацыі за знос свайго жылога дома ў Лебядзіным. Спробы падняцца на кран для перагавораў не завяршыліся поспехам — жанчына пагражала скінуцца нават калі да яе збіралася наблізіцца нявестка.

У выніку кампраміс усё-такі знайшлі: начальнік ГУУС паабяцаў адвезці родных жанчыны ў Мінгарвыканкам на сустрэчу з кіраўніцтвам горада. Па прыбыцці на месца тыя па тэлефоне паведамілі гаспадыні дома, што яна адбылася. Аднак у 11 гадзін жанчыне стала блага. Заўважыўшы гэта, двое пераапранутых у форму будаўнікоў супрацоўнікаў АМАП падняліся на кран і аказалі ёй першую медыцынскую дапамогу. Затым жанчыну разам з ратавальнікамі спусцілі на зямлю і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Паводле непацверджанай інфармацыі, у яе дыягнаставалі пераахаладжэнне.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Каб пачулі, залезла... на кран

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.