Вы тут

Навуковымі дасягненнямі цікавяцца 65% рэспандэнтаў з ліку моладзі


Навукай і навуковымі дасягненнямі цікавяцца 65% рэспандэнтаў з ліку моладзі. Пра гэта сведчаць вынікі рэспубліканскага апытання сярод моладзі, праведзенага Маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў ЦК БРСМ напярэдадні Дня беларускай навукі.


У даследаванні прынялі ўдзел 1,2 тысячы маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія пражываюць у гарадах і сельскай мясцовасці. Рэспандэнтам былі прапанаваны пытанні, якія ацэньваюць іх актыўнасць у навуковай сферы, вызначаюць кола цікавых для моладзі навуковых тэм, вымяраюць узровень праінфармаванасці аб навуковых дасягненнях і іншыя.

У сярэднім свой узровень дасведчанасці ў беларускай навуцы, навуковых дзеячах і апошніх навуковых дасягненнях рэспандэнты ацэньваюць на 4 балы з 10. Нягледзячы на гэта, большасць рэспандэнтаў паведамілі, што навукай і навуковымі дасягненнямі яны ўсё ж такі цікавяцца. Папулярнымі крыніцамі навуковай інфармацыі для моладзі з'яўляюцца навуковыя і навукова-папулярныя сайты і блогі, а таксама групы і суполкі ў сацыяльных сетках, прысвечаныя навуцы. Аб кар'еры навукоўца задумваецца 21% рэспандэнтаў. Кола сфер, у якіх яны хацелі б працаваць, уключае каля 40 розных профіляў, самыя папулярныя — медыцына і вывучэнне космасу. Рэспандэнты лічаць прафесію вучонага больш прэстыжнай, чым прафесіі ўрача, інжынера, юрыста, бухгалтара, кухара, настаўніка, маркетолага або журналіста. Пры гэтым у ступені прэстыжнасці вучоны прайграе ІT-распрацоўшчыку, пілоту і ваеннаслужачаму. Пытанні, якія закранаюцца ў даследаванні, вельмі актуальныя, паколькі амаладжэнне кадраў і перспектывы развіцця навуковай галіны напрамую залежаць ад стаўлення маладога пакалення да навуковай дзейнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вучоны — гэта прэстыжна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.