Вы тут

Умацаваць кантакты


З 30 студзеня па 2 лютага парламенцкая дэлегацыя нашай краіны на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам ПІРШТУКОМ знаходзіцца з візітам у Польшчы.


Як паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, на сустрэчы са старшынёй Сената Польшчы Станіславам Карчэўскім бакі дамовіліся паслядоўна развіваць беларуска-польскае супрацоўніцтва, а таксама сышліся ў меркаванні, што парламенты абедзвюх краін павінны выконваць важную ролю ў актывізацыі гэтага ўзаемадзеяння. Станіслаў Карчэўскі адзначыў, што візіты ў 2016 годзе ў Рэспубліку Беларусь польскіх парламентарыяў паказваюць: польскі бок гатовы да дыялогу і супрацоўніцтва.

Баляслаў Пірштук заявіў, што разам з абменам візітамі, эфектыўнымі інструментамі ўмацавання адносін паміж парламентамі нашых краін з'яўляюцца ўзаемадзеянне і ўзаемная падтрымка ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, у тым ліку ў парламенцкіх асамблеях АБСЕ і Савета Еўропы, парламенцкім вымярэнні Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы. Ён заклікаў больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці для развіцця гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі і выказаў зацікаўленасць у вывучэнні перадавога польскага вопыту вядзення бізнесу.

Падчас візіту ў Польшчу адбываюцца сустрэчы з польскімі дзелавымі коламі, членамі польска-беларускай парламенцкай групы, прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».