Вы тут

Туск: Будучыня Еўропы вельмі непрадказальная


Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск лічыць, што «заявы новай амерыканскай адміністрацыі» робяць будучыню Еўропы «вельмі непрадказальнай».


Упэўненасць у гэтым палітык выказаў у пасланні, адрасаваным 27 кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза напярэдадні саміту ЕС, запланаванага на 3 лютага ў сталіцы Мальты — Валеце. Дакумент размешчаны на сайце Еўрасавета.

Дзеянні адміністрацыі новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа названы ў ліку асноўных пагроз Еўропе — разам з «напорыстым Кітаем», «агрэсіўнай палітыкай Расіі ў адносінах да яе суседзяў», «вайной, тэрорам і анархіяй на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы» і ростам уплыву радыкальнага ісламу. На думку старшыні Еўрасавета, ва ўмовах узмацнення шматпалярнасці ў свеце антыеўрапейскія тэндэнцыі і настроі еўраскептыкаў усё больш адчувальныя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.