Вы тут

Гродзенскія студэнты-праграмісты паедуць вучыцца ў Кітай


Студэнты-праграмісты з Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы паедуць вучыцца ў Кітай. Гродзенская ВНУ падпісала дамову аб студэнцкім абмене з Чунцінскім політэхнічным універсітэтам.


Фота: saikt-online.ru

На вучобу ў Кітай змогуць паехаць бакалаўры, магістры, аспіранты, выкладчыкі, якія займаюцца сферай інфармацыйных тэхналогій, паведамляе афіцыйны сайт ГрДУ. Першымі на вучобу ў Кітай адправяць выкладчыкаў. Студэнты, якія прыедуць па абмене з Кітая, будуць вывучаць рускую мову і працягнуць навучанне ў магістратуры або аспірантуры. Выпускнікі атрымаюць дыплом аб вышэйшай адукацыі той краіны, у якой праходзілі два апошнія гады навучання. Дзякуючы такому абмене гродзенская ВНУ зможа павысіць сваю пазнавальнасць у свеце, падняцца ў рэйтынгах і ўсталяваць кантакты з іншымі замежнымі ўніверсітэтамі.

vgr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.