Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя Пакістана знаходзіцца з візітам у Беларусі


Першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у нашу краіну парламенцкай дэлегацыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан распачаўся ўчора.


Падчас сустрэчы са старшынёй Сената парламента Міянам Раза Рабані  старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ станоўча ацаніў праведзеную сумесную работу дзвюх краін. «Нам трэба выходзіць да 2020 года на аб'ём узаемнага гандлю ў адзін мільярд долараў у год. Гэта сапраўды складаная задача», — адзначыў ён. Адна з прапаноў для яе вырашэння — узаемнае прадстаўленне дзяржаўных прэферэнцый беларускім і пакістанскім кампаніям для стымуляцыі гандлёвай і інвестыцыйнай дзейнасці. Наступная — зніжэнне Пакістанам увазных мытных пошлін на грузавую і пасажырскую тэхніку.

Акрамя таго, беларускі бок зацікаўлены ва ўдзеле ў сумесных інфраструктурных праектах Пакістана і Кітая. Варта развіваць міжрэгіянальныя сувязі, пашыраць нарматыўна-прававую базу і паскараць прамысловую кааперацыю. А для гэтага, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, «мэтазгодна было б паскорыць ратыфікацыю пагаднення аб узаемнай абароне інвестыцый».

— У нас створаны ўсе неабходныя ўмовы для поўнафарматнага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць інтарэс і для Пакістана, і для Беларусі, — адзначыў у размове з пакістанскімі парламентарыямі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА. — Прэзідэнтам Беларусі і прэм'ер-міністрам Пакістана падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. У гэтым дагаворы важнае месца адведзена і міжпарламенцкім стасункам.

Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што ў рамках працягу міждзяржаўнага, міжпарламенцкага дыялогу ён плануе з 10 па 13 красавіка бягучага года здзейсніць візіт у Пакістан.

* * *

Падчас сустрэчы старшыні пакістанскага Сената і прэм'ер-міністра нашай краіны Андрэя КАБЯКОВА прагучала прапанова аб удзеле беларускага боку ў будаўніцтве аб'ектаў на тэрыторыі Пакістана. У сваю чаргу, адным з плюсаў супрацоўніцтва на тэрыторыі нашай краіны прэм'ер назваў тое, што Беларусь знаходзіцца на памежжы Еўрапейскага і Еўразійскага эканамічнага саюзаў, што робіць яе больш інвестыцыйна прывабнай.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Шлях да мільярда

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.