Вы тут

Расія ўвяла пагранічны кантроль на мяжы з Беларуссю


Цяпер, каб трапіць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з Беларусі, неабходна будзе прайсці праз пагранічны кантроль.

Рашэнне аб устанаўленні пагранічнай зоны на мяжы з нашай краінай у Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях прыняў кіраўнік расійскай Федэральнай службы бяспекі Аляксандр Бортнікаў. У хуткім часе будуць вызначаны месцы і час для ўезду і праходжання асоб, а таксама транспартных сродкаў у пагранічную зону, устаноўлены папераджальныя знакі.


— Рашэнне кампетэнтных органаў Расійскай Федэрацыі аб устанаўленні пагранічнай зоны ў межах прылеглай да расійска-беларускай граніцы тэрыторыі Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцей з'яўляецца ўнутранай справай Расійскай Федэрацыі, — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон БЫЧКОЎСКІ. — Афіцыйнай інфармацыі аб прыняцці гэтага рашэння ў Дзяржаўны пагранічны камітэт не паступала.

У верасні 2014 года ў мэтах стварэння дадатковых умоў для рэалізацыі органамі пагранічнай службы Беларусі задач і функцый, ускладзеных на іх заканадаўствам, Прэзідэнт нашай краіны падпісаў указ № 433, накіраваны на ўключэнне ў прыгранічную тэрыторыю шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на беларуска-расійскім участку Дзяржаўнай граніцы. «Выданне гэтага ўказу дазволіла арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне органаў пагранічнай службы Беларусі і пагранічных органаў Расійскай Федэрацыі па сумесным супрацьдзеянні транзітнай нелегальнай міграцыі, наркатрафіку і незаконнаму перамяшчэнню праз дзяржаўную мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, — удакладніў Антон Бычкоўскі. — На гэты момант, па меркаванні Дзяржпагранкамітэта, гэтага цалкам дастаткова для забеспячэння пагранічнай бяспекі. Таксама варта адзначыць, што паняцце «пагранічная тэрыторыя» і «пагранічная зона» не з'яўляюцца тоеснымі як з пункту гледжання беларускага, так і расійскага заканадаўства. Па тлумачэнне аб парадку ўезду, уваходу і знаходжання ў пагранічнай зоне Расійскай Федэрацыі варта звяртацца да пагранічнай службы Расіі».

Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян на тэрыторыю нашай краіны. Дакументам прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры выездзе праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт «Мінск» для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя — гэта спрыяльныя ў міграцыйным плане дзяржавы, стратэгічныя партнёры Беларусі і тыя краіны, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да нашых грамадзян.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зона на мяжы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.