Вы тут

Затрыманы злодзеі, якія кралі ў Гомелі аўтамабільныя каўпакі


Дэкаратыўныя аўтамабільныя каўпакі сталі масава знікаць з аўтамабіляў у Гомелі леташняй восенню. Серыя крадзяжоў з адным почыркам не засталася без увагі праваахоўнікаў. Як расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Ігар Грышкевіч, злодзеяў нарэшце затрымалі і размясцілі разважаць над сваімі ўчынкамі пад вартай.


Высветлілася, што маладыя людзі аддавалі перавагу фірмовым каўпакам і нават прымалі замовы ў іншых на пэўную марку. Невядомыя спачатку «працавалі» ва ўсіх раёнах абласнога цэнтра, а потым і ў Рэчыцы.

У поле зроку аператыўнікаў трапілі маладыя людзі, якія прапанавалі набыць хоць і былыя ва ўжыванні, але фірменныя каўпакі за вельмі ўмераны кошт. 28-гадовы жыхар аграгарадка Чырвонае завёў сабе старонку на вядомай інтэрнэт-пляцоўцы, дзе выклаў фатаграфіі. За камплект фірменных каўпакоў прасіў усяго 60 рублёў. Прапанова карысталася ажыятажным попытам.

Пасля чарговага продажу крадзеных каўпакоў супрацоўнікі атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння затрымалі аднаго са злодзеяў. Потым пры аглядзе гаража ў яго было канфіскавана амаль 50 камплектаў каўпакоў ад розных аўтамабіляў. Хутка затрымалі і 24-гадовага сябра па крымінальнай справе.

Высветлілася, што старэйшы таварыш, ахоўнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, вырашыў сам падзарабіць, а потым прыцягнуў да крымінальнага «бізнесу» і малодшага знаёмага. Калі ў руках з'явіліся грошы, апетыты зладзюжак рэзка ўзраслі. Аднойчы ім патэлефанаваў мужчына і спытаў, ці няма ў наяўнасці каўпакоў на «Мерседэс» вызначанай маркі. Прадаўцы паабяцалі, што пашукаюць. І хутка знайшлі — на чужой машыне.

Следчыя Гомельскага гарадскога аддзела СК мяркуюць, што ў міліцыю звярнуліся не ўсе пацярпелыя. Каўпакі ад машын, дарэчы, іх чакаюць.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Паляўнічыя на каўпакі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».