Вы тут

У швейцарскай вёсцы ўвялі ўласную валюту ісенау


У швейцарскай вёсцы Ле-Д'яблерэ ўвялі ўласную валюту пад назвай ісенау, каб назапасіць сродкі на новы фунікулёр, паведамляе BBС Nеws.


Фонд абароны інтарэсаў Ісенау, які быў названы ў гонар гарналыжнага курорта ў гарах над Ле-Д'яблерэ, адчаканіў 50 тысяч манет. Да красавіка мясцовыя крамы і рэстараны будуць прымаць іх разам з сапраўднымі грашыма па курсе 10 швейцарскіх франкаў за штуку. «Хтосьці купляе сыр і расплачваецца франкамі, — растлумачыў уладальнік сырнай крамы Люсьен Марэраа. — Мы пытаемся, ці не хоча ён атрымаць у якасці здачы манету ісенау». Калі турыст вырашыць выдаткаваць яе, яму прыйдзецца зрабіць гэта ў Ле-Д'яблерэ.

Сябра фонду Жан-Мары Шлебіц сцвярджае, што часовая валюта «гальванізавала» мясцовых жыхароў. Канчатковай мэтай акцыі з'яўляецца збор 250 тысяч франкаў, неабходных для куплі фунікулёра. Цяпер лыжнікі дабіраюцца да курорта на састарэлым чатырохмясцовым пад'ёмніку, які дзейнічае з 1953 года.

Загаловак у газеце: Вясковая валюта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?