Вы тут

9 лютага прэзентуюць кнігу «Беларускія народныя музычныя інструменты»


«Галасы Бацькаўшчыны» — пад такой назвай 9 лютага ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода адбудзецца канцэрт-прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты», выдадзенай летась «Беларускай Энцыклапедыяй імя Петруся Броўкі».


У час канцэрта гледачы пазнаёмяцца з гісторыяй паходжання і развіцця народных музычных інструментаў, з практыкай іх выкарыстання творчымі калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі. Майстры Алесь Лось з Валожынскага раёна і Мар'ян Скрамблевіч з Гродзенскага пазнаёмяць са сваімі калекцыямі. Рэгіянальныя музычныя традыцыі і выканальніцкія школы прадэманструюць ансамблі «Палешукі» з Іванава, «Паазер'е» з Пастаў, «Пастараль» з Дзяржынска, «Дударыкі» з Мінска, народныя калектывы «Картузяне» з Бярозы, «Гудскі гармонік» з Лідскага раёна. Дадатковыя яркія фарбы дабавяць канцэрту выступленні кіраўніка этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука, капэлы народных духавых інструментаў «Гуды», ансамбля салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча.

Фота Яўгена Пясецкага

Загаловак у газеце: Гучанне традыцый

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.