Вы тут

"Залатая шайба" вызначыць лепшую дваровую хакейную каманду сталіцы


6 лютага ў 14.00 на Малой арэне ў “Чыжоўка-Арэна” адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця XIX гарадскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба". Суарганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ.


У фінальных гарадскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай удзельнічаюць 18 аматарскіх каманд, якія сталі пераможцамі папярэдніх раённых спаборніцтваў, -- па адной камандзе ад кожнага раёна ў малодшай (2004/2005 г.н.) і старэйшай (2002/2003 г.н.) узроставых групах .

У ліку ганаровых гасцей цырымоніі адкрыцця — прадстаўнікі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ, упраўленя спорту і турызму Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, хакейнага клуба “Юнацтва”.

У ходзе цырымоніі адкрыцця адбудзецца прадстаўленне каманд-удзельніц і сімвалічнае ўкіданне першай шайбы турніру. Падтрымае юных хакеістаў сваім выступленнем саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Дзмітрый Качароўскі, а таксама пераможцы галасавання гледачоў на Нацыянальным адборы на “Еўрабачанне-2017” гурт “Proвокация”.

У гэты ж дзень адразу пасля заканчэння цырымоніі стартуюць першыя матчы: з 14.30 да 15.45 -- “Грыфоны” (Цэнтральны раён) супраць “Мядзведзя” (Маскоўскі раён); з 15.45 да 17.00 -- “Атлетык” (Савецкі раён) супраць “Метэора” (Кастрычніцкі раён); з 17.15 да 18.30 "Беркут" (Фрунзенскі раён) супраць “Хардзі” (Ленінскі раён).

Даведка. Гарадскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзяцца ўжо ў 19 раз з мэтай паляпшэння фізкультурна-спартыўнай работы, умацавання здароўя і ўключэння моладзі ў заняткі фізкультурай і спортам, папулярызацыі хакея. Выключнае патрабаванне спаборніцтваў -- удзел толькі дваровых хакейных каманд. “Сёння чэмпіянат двара — заўтра чэмпіянат свету" -- такі дэвіз турніру.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.