Вы тут

Кожнае слова пачута


Карэспандэнт «Звязды» пацікавіўся ва ўдзельнікаў вялікай размовы з кіраўніком дзяржавы пра іх уражанні.


Лілія АНАНІЧ, міністр інфармацыі:

— Я заўсёды па-новаму ацэньваю кожнае слова, сказанае Прэзідэнтам. Кожнае яго слова павінна быць пачута. Сёння Прэзідэнт падкрэсліў: ёсць пытанні, якімі жыве краіна, і ёсць пытанні, на якія кіраўнік дзяржавы не можа не адказаць. Сёння адбылася жывая, вельмі важная для кожнага жыхара нашай краіны размова. Для прэсы — гэта проста вялікае дамашняе заданне: каб старонкі газет, эфір былі багатымі на жыццё — такое, якім мы сёння яго пачулі з вуснаў нашага Прэзідэнта, — і, безумоўна, праўдай жыцця.

Алег ГАЙДУКЕВІЧ, першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі:

— Уражаны адкрытасцю і сумленнасцю Прэзідэнта. Адна справа — глядзець па тэлебачанні, чытаць, іншая — так вось сядзець і слухаць кіраўніка дзяржавы ўжывую. Для мяне, як аднаго з лідараў партыі, як палітыка, гэта было вельмі важна. Сёння я даведаўся пра многія вядомыя мне рэчы з іншага боку — з пункту гледжання чалавечых узаемаадносін. Прэзідэнт вельмі шмат часу прысвяціў гэтаму.

Аляксей ДЗЕРМАНТ, палітолаг, філосаф:

— Мне заўсёды не хапала ў фармаце зносін журналістаў з прэзідэнтамі нейкай глыбіні. Калі ж адна экспертная супольнасць збіраецца, то там вельмі шмат абстрактных, глыбокіх рэчаў. Цяпер, мне здаецца, знойдзены нейкі аптымальны фармат, калі, з аднаго боку, эксперты прапануюць нейкае сваё бачанне, якое выходзіць за рамкі такіх штодзённых пытанняў, з іншага — ад канкрэтных пытанняў, што датычацца жыцця кожнага чалавека, мы не адарваліся. Атрымалася сумясціць і тое, і тое. Таму асабіста я цалкам задаволены гэтай сустрэчай, на многія пытанні я атрымаў вычарпальныя адказы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.