Вы тут

Спасціжэнне ці адкрыццё?


Малады паэт Максім Кішчанка ярка дэбютаваў у літаратуры паэтычным зборнікам «На зорных арэлях» («На звёздных качелях»), які выйшаў сёлета ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». А прэзентацыя адбылася ў Цэнтральнай мінскай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы гэтымі днямі.


Аўтар шчыра дзеліцца з чытачом эмоцыямі і пачуццямі, адначасова глыбока разважаючы пра перыпетыі сучаснасці ды імкнучыся спасцігнуць гармонію паміж светам і чалавекам. «И может, это я… неясен? / И может, грешник… это я?» — разважае паэт пра сваё месца на зямлі.

Лірычны герой Максіма Кішчанкі прагне чыстага кахання: «…отвергая прагматизм, / Ищу любовь, наивно верю…» А ўрэшце падсумоўвае: «Открытий новых много впереди, / Но всё сложней любовь свою найти…»

Такім роздумам прасякнута ўся кніга. А па-сапраўднаму мастакоўскае адчуванне рэчаіснасці ў Максіма, хутчэй за ўсё, ад бацькі. Аляксандр Кішчанка — знаны майстар жывапісу і мазаікі, аўтар «Габелена стагоддзя»...

Падчас прэзентацыі кнігі аўтара-пачаткоўца павіншавалі артысты камернага хору «Классика» і дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска Алена Кубышкіна. Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Маляўка і Мікола Шабовіч парупіліся над перакладамі асобных вершаў Максіма Кішчанкі на беларускую мову. Некалькі ўласных песень на вершы айчынных паэтаў выканаў пісьменнік і бард Дзмітрый Пятровіч.

Распавядаючы пра падрыхтоўку рукапісу кнігі Максіма Кішчанкі да друку, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух адзначыла працу рэдактара Ірыны Мяцеліцы, а таксама дызайнера Ігара Бандаровіча. Ён, дарэчы, аформіў і выданне «Аляксандр Кішчанка. Летапісец ХХ стагоддзя». Фрагменты работ бацькі выкарыстаны ў мастацкім афармленні зборніка Максіма Кішчанкі. Абраўшы для сябе літаратурную дарогу (а першы верш Максім напісаў у 11 год!), малады паэт не спыняецца ў творчым пошуку.

Яна ЯВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?